Страх і патаённы гнеў заселі глыбока ў душы беларускага народа, які перажыў драматычныя падзеі пасля 2020 году. З тых, хто эміграваў і мае стасоўна бяспечны спосаб, каб гаварыць вольна – адкрываюць для іншых уласна перажытую, гэтак званую «любоў» да іх узурпатара і ягонай сыстэмы. Ад такой споведзі людзей, што правялі час за кратамі беларускіх вязніцаў у слухачоў «кроў стыгне ў жылах». Гераіні рэпартажу Кіра Баяранка ды Ірына Шчасная раскрываюць свой боль, жаль і безнадзею беларускай штадзённасці.








