BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Святар-прасветік» – рэпартаж Юркі Ляшчынскага

Сёлета мінула 10 гадоў ад смерці выдатнага праваслаўнага святара і навукоўца айца Рыгора Сасны. Гэты ураджэнец пад арлянскіх Шарнёў і шматгадовы настаяцель прыходу ў Рыбалах на Беласточчыне пакінуў вялізарную навуковую спадчыну і архіў.
Постаці айца Рыгора Сасны, яго навуковай дзейнасці быў прысведчаны сімпозіум, які праходзіў у Бельскім Доме культуры 16 лютага. На канферэнцыі сабралася каля двухсот зацікаўленых. Арганізатарамі сімпозіума быў Музей малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах і Супраская Акадэмія.
У нашым рэпартажы «Святар-прасветік», аўтарства Юркі Ляшчынскага, пра айца Рыгора Сасну распавядалі ўдзельнікі сімпозіума ў Бельску: Дарафей Фіёнік, матушка Антаніна, Анна Фіёнік і Гражына Харытанюк-Міхей і іншыя ўдзельнікі бельскага семінару.
У рэпартажы быў выкарыстаны таксама архіўны запіс інтэрв“ю з айцом Рыгорам, якое 15 гадоў таму ўзяў у айца Сасны Юрка Ляшчынскі.

Чарговай падзеяй, звязанай з Рыгорам Сасном, будзе адкрыццё заснаванага ім, а зараз рэстаўраванага ў Рыбалах, дзе на прыходзе служыў святар, Музея Бацькаўшчыны.

Рыгор Сасна
Рыгор Сасна