BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Святар-прасветнік» – рэпартаж Юркі Ляшчынскага

10-ць гадоў таму, дакладна 06.01.2016 адыйшоў з жыцця айцец Рыгор Сасна. Быў ён не толькі настаяцелем праваслаўнага прыхода ў Рыбалах на Беласточчыне, быў ён публіцыстам і гісторыкам. Аўтарам сотняў артыкуляў у «Ніве», «Часопісе», “Пшэглёндзе Праваслаўным”, а таксама цакоўным часопісе «Эльпіс» ці «Вядомасцях ПАПЦ» і аўтарам або суаўтарам каля 20-ці кніжак, манаграфій прыходаў або іх гісторый. Між іншым, пра прыходы ў Пасынках, Орлі, Рыбалах ці Бельску-Падляшскім сумесна з Дарафеем Фёнікам. Айцец Рыгор быў свайго роду архівістам, сабраў тысячы архіўных дакументаў і кніжак. Частка яго кнігазбору трапіла ў біблятэку яго імя пры Музеі Малой Айчыны ў Студзіводах. А рэпартаж «Святар-прасветнік» Юркі Ляшчынскага – гэта таксама хроніка сустрэч з ім і пра яго на працягу 30-ці гадоў бачна праз запісы аўдыё.