У ціхай даліне Белавежскай пушчы, сярод векавых дубоў на адлегласці трох кіламетраў ад Гайнаўкі і пяці – ад роднага прыходу ў Дубінах знаходзіцца святое месца са святой вадой – “Крыначка”. Найстарэйшыя жыхары сцявярджаюць, што звычай хадзіць на “Крыначку” сягое да часоў, калі на гэтыя землі прыйшло Хрысціянства. Штогод у другі і трэці дзень святой Тройцы у “Крыначку” сходзяцца і з’язджаюцца людзі. Каб ля святой вады ўмыцца, абцерці хустачкай хворыя месцы і пакінуць яе на плоце, на кусце. Рэпартаж гэты важны і таму, што апавядальнікам у ім ёсць светлай памяці айцец Рыгор Сасна, якому, каб жыў, споўнілася б 85 гадоў.
