BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Тутака – фестываль абуджаных” – рэпартаж Марыны Савіцкай

Ужо чацвёрты раз пад Беластокам адбыўся фестываль «Тутака». Гэтым разам ён ладзіўся 3 дні. Музычныя выступы, літаратурныя сустрэчы, дзіцячыя забавы, спартыўныя заняткі, майстар-класы, палітычныя дыскусіі, і акцыі, прысвечаныя палітвязням… Праграма фестывалю была насамрэч багатай. Адметнасці імпрэзы – сёння ў рэпартажы Марыны Савіцкай «Тутака – фестываль абужаных».

У рэпартажы Марыны Савіцкай «Тутака – фестываль абужаных» прагучалі галасы суарганізатара падзеі Паўла Станкевіча, музычнага журналіста Аляксадра Чарнухі, заснавальніка Беластоцкага Музычнага клубу Антона Сіроціна, удзельніца гурта Сож Івана Марозькі, акцёра Аляксадра Ждановіча – Маляваныча, чальцоў Батлейкі і Хору Вольных Беларусаў, рэканструкара Васіля Калача, рамесніцы Таісіі Чарнуха, прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінету Аліны Коўшык, экс-палітвязынкі Міі Міткевіч, а таксама прыватнага карэспанэнта фэсту «Тутака» Алеся Чахоўскага.

Беларускае Радыё Рацыя