BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“У пошуках новага дому” – рэпартаж Юліі Сівец і Міколы Бянько

Пасля падзей 2020 года з Беларусі выехалі тысячы сем’яў. Разам з бацькамі краіну пакінулі і падлеткі, якім асабліва цяжка адаптавацца ў новай краіне. Новая мова, іншае асяроддзе — усё гэта патрабуе часу і сіл, каб адчуць сябе “сваім”. Аднак ёсць месца, дзе гэта магчыма. Гэта — тэатральная студыя Аляксандра Енджэеўскага. Менавіта гэтая прастора стала месцам сустрэчы, падтрымкі і творчасці для беларускіх і ўкраінскіх падлеткаў, якія цяпер разам спрабуюць наноў збудаваць свой згублены свет.