Тысячы вернікаў і іерархаў з усяго свету маліліся на Святой Гары Грабарцы. Урачыстасць Праабражэння Гасподняга, гэта найважнейшае свята, якое аб’ядноўвае праваслаўных вернікаў Польшчы.
Сёлета тут таксама прайшлі галоўныя ўрачыстасці прымеркаваныя да 100-годдзя аўтакефаліі Праваслаўнай Царквы ў Польшчы.
Галоўную літургію ўзначаліў галава Польскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы мітрапаліт Варшаўскі і ўсяе Польшчы – Сава.