BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Уратаваць — значыць памятаць” – рэпартаж Вольгі Сямашкі

У Беластоку завяршылася першая частка ініцыятывы, што аб’яднала беларусаў з Падляшша і з Беларусі вакол агульнай мэты — уратаваць беларускія магілы і вярнуць годнасць тым, чыя памяць паступова знікала з грамадскай свядомасці.
Праз супольныя намаганні — ад збору сродкаў да фізічнай працы — удалося аднавіць і захаваць важныя месцы памяці. Ініцыятыва паказала, што памяць можа жыць толькі тады, калі яе падтрымлівае супольнасць.
Цяпер, калі першыя вынікі ўжо бачныя на свае вочы, арганізатары правялі для усіх ахвотных экскурсію па могілках Усіх Святых у Беластоку, каб разам перажыць гэты досвед — ад магілы да гісторыі, ад забыцця да адраджэння.
Каманда ініцыятывы па ахове магіл беларускіх дзеячаў у Беластоку сабрала сродкі пры падтрымцы краўдфандынгавай платформы для падтрымкі беларускіх праектаў Gronka. Партнёрамі ініцыятывы выступілі Хаб «Новая Зямля» у Беластоку і фонд «Тутака».