У Гміннай бібліятэцы ў Міхалове цягам лета працуе незвычайная майстэрня – майстэрня памяці ў межах праекта “Захаваць мімалётнае”, арганізаваная Цэнтрам беларускай культуры ў Беластоку і пад кіраўніцтвам даследчыцы Анэты Прымака-Онішк. Кожны з жыхароў Міхалова можа прынесці, распавесці ці запісаць важную рэч – свае ўспаміны: радасныя і сумныя, усім вядомыя і «забароненыя». Хада такога цікавага працэса, дзе на перасячэнні часу і прасторы віруе Памяць, у тым ліку пра беларусчыну, і патрапілі ў рэпартаж Вольгі Сямашка «Ва ўспаімінах памятаюць…».’




















