BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Вандруючы колер Падляшша» – рэпартаж Юркі Ляшчынскага


Ужо чвэрць стагоддзя таму пісалі пра яе «праўнучка Шагала».

Канкрэтна Рафал Стрэнт ва ўступе да яе каталогу “Zapiski” пра літаграфію. Беларуска Маргарыта Дмітрук летась адзначала сваё 50-годдзе і 30-годдзе творчай дзейнасці. Зараз яна – прафесар Варшаўскай мастацкай акадэміі. Нараджэнка Бельску-Падляшскага скончыла беларускі ліцэй у родным горадзе, у першай палове 1990-ых гадоў навучалася ў Менску, а затым на аддзяленні графікі варшаўскай Акадэміі Прыгожых Мастацтваў.

На сусветнай выставе EXPO-2025 у японскіх гарадах Осака і Кансаі як першы рэгіён з Польшчы прадстаўлена Падляшскае ваяводства. Сярод шэрагу прадстаўнікоў Падляшскага ваяводства будуць экспанавацца валёнкі як артэфакт Малгажаты Дмітрук. Але на EXPO гэта не ёсць яе дэбют. У 2015 годзе прадстаўляла Падляшша ў польскім павільёне ў Мілане (Італія-Ламбардзія). Ды і наагул для мастачкі, якая цвёрда атаесамлівае сябе з беларушчынай, гэта чагровая выстава, якіх мела яна больш за 100 (сумесных), і персанальных -індывідуальных не менш за 100, значыць у агульным многа. І не толькі ў вялікіх гарадах і славутых галерэях, але і ў сябе на Падляшшы, у Беластоку, Супраслі, Сейнах ці родным Бельску.

Фота racyja.com, podlaskie.eu