BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Васількі для Віктара Шведа» – рэпартаж Вольгі Сямашкі

У вёсцы Чыжы на Падляшшы прайшла ўрачыстасць, прысвечаная 100-годдзю беларускага паэта, публіцыста і грамадскага дзеяча Віктара Шведа. У вясковай святліцы перадалі школьны штандар з выявай паэта, а на ганку школы, што нядаўна атрымала ягонае імя, адкрылі памятную шыльду.
І паўсюль былі папяровыя васількі, а у вачах дзяцей, што іх рабілі — гонар і здзіўленне, што іх школа цяпер носіць імя чалавека, які так шчыра любіў Падляшша і слова па-беларуску. Так васількі сталі сімвалам свята — як у «Апокрыфе» Максіма Багдановіча: «Добра быць коласам, але шчаслівы той, каму дадзена быць васільком».
Пра тое, як у Чыжах васількі сталі знакам памяці і гонару, злучылі супольнасць ў святочным шэсці да школы, і чаму Віктар Швед нібыта вярнуўся дахаты —  у рэпартажы Вольгі Сямашкі «Васількі для Віктара Шведа».