«Вяселле» – найстарэйшае абрадавае свята ў Беларусі з мноствам рытуалаў і традыцый. Адзначаць сваё вяселле ў беларускіх традыцыях можна нават і ў замежжы. Гэта можна зрабіць, напрыклад, у Літве. Этнацэнтр “Світанак” дапамагае ўпрыгожваць беларускімі традыцыямі і абрадамі адну з самых важных падзеяў у жыцці закаханых – вяселле.




























