BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Вызваленне ці выдварэнне?” – рэпартаж  Юркі Ляшчынскага і Таццяны Смоткінай

Лукашэнкаўскі рэжым у мінулым годзе часткамі вызваляў палітвязняў і тым самым пазбаўляўся ад нязгодных, вывозячы іх за мяжу. Апошняя група складалася з 123 чалавек, сярод якіх быў Нобелеўскі лаўрэат, праваабаронца Алесь Бяляцкі, вядомыя палітыкі  – Павел Севярынец, Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка.

 Але шматлікія палітвязні такое вызваленне ўспрымаюць як выдварэнне з краіны. Пазбегнуць гэтага змог толькі Мікалай Статкевіч, які супрацьстаяў вывазу за мяжу. Але вынік гэтага – некалькі месяцаў чарговага інкамунікада.