Беларусаў Падляшша і беларусаў Вільні звязваюць імёны вядомых людзей, падобныя ўстановы і творчыя прасторы, цесныя сувязі, агульныя справы. Беларускі ліцэй Бельска-Падляшскага звязаны з Вільняй такімі імёнамі, як Браніслаў Тарашкевіч і Анатоль Тымінскі. Ліцэй носіць імя Тарашкевіча, а Тымінскі быў яго першым дырэктарам. А самае галоўнае, што яднае падляшскіх і віленскіх беларусаў – гэта любоў да беларушчыны.
