Сёлета пісьменнік, журналіст, актыўны дзеяч беларускай меншасці ў Польшчы Міхал Андрасюк адзначае сваё 65-годдзе. Аўтар піша па-беларуску і па-польску, а ў 2019 годзе скарыў сталіцу Беларусі, стаўшы лаўрэатам Другой прэміі імя Ежы Гедройця за кнігу «Поўня». У гэтым годзе свет пабачыў зборнік ранейшых твораў Міхала Андрасюка у перакладзе на польскую мову «Żubr i inne opowiadania», што і натхніла Вольгу Сямашка на рэпартаж «Зубр Падляшскай літаратуры».


