«Лондан Лайанс» Кацярыны Сныцінай перамаглі «Лестэр» 95:70. Беларуска набрала 10 ачкоў, зрабіла 4 падборы і аддала 3 перадачы.
Такім чынам «Лондан Лаянс» выйшаў у фінал чэмпіянату Вялікабрытаніі, дзе згуляе з пераможцам пары «Каледонія» – «Ньюкасл».
Марозаў зноў выйшаў у старце “Араўкі”, але разам з камандай “трапіў пад каток” “Бенфікі”
“Араўка” на выездзе разгромна саступіла “Бенфіцы” ў матчы 33-га тура чэмпіянату Партугаліі — 0:5. У гасцей беларускі форвард Уладзіслаў Марозаў выйшаў у старце і быў заменены на 50-й хвіліне. “Араўка” з 46 ачкамі займае сёмы радок у турнірнай табліцы.
“Баер” давёў серыю без параз да гістарычных 50 гульняў
“Баер” на выездзе разграміў “Бохум” у матчы 33-га тура чэмпіянату Германіі — 5:0. Рэкордная серыя леверкузенцаў без паразаў з пачатку сезона складае 50 гульняў (41 перамога, 9 нічыіх). Каманда Хабі Алонса, якая прэтэндуе на трэбл, датэрмінова стала чэмпіёнам бундэслігі ўпершыню ў гісторыі. У фінале Кубка Германіі “Баер” пазмагаецца з “Кайзерслаўтэрнам”, а ў фінале Лігі Еўропы – з “Аталантай”. Пасля 36-га тура Серыі А «Ювентус» і «Балоння» афіцыйна гарантавалі ўдзел у Лізе чэмпіёнаў. У 36-м туры «Ювентус» згуляў унічыю з «Салернітанай» 1:1, а «Балоння» нанесла паразу «Напалі» 2:0. Абедзве каманды набралі па 67 ачкоў, што на 7 больш, чым у 6-й «Ромы». «Ювентус» вярнуўся ў ЛЧ, таму што ў гэтым сезоне не гуляў у турніры з-за парушэння правілаў УЕФА па ліцэнзаванні і фінансавага фэйр-плэй. «Балоння» згуляе ў ЛЧ упершыню з 1964 – тады каманда прымала ўдзел у папярэднім раундзе, і не выйшла ў фінальны турнір. У наступным сезоне ў ЛЧ Італію будуць прадстаўляць 5 каманд, за апошні слот будуць змагацца «Аталанта», «Рома» і «Лацыё». Раней удзел у Лізе чэмпіёнаў гарантавалі сабе «Інтэр» і «Мілан».
Новак Джокавіч разгромна прайграў у 1/16 фіналу тэніснага турніру ў Рыме
Сербскі тэнісіст Новак Джокавіч (1-я пазіцыя АТР) разгромна саступіў у 1/16 фіналу грунтавога “Мастэрса” ў Рыме. Мацнейшым стаў чылійскі тэнісіст 32-і ў сусветным рэйтынгу Алехандра Табіла, які перамог з лікам — 6:2, 6:3. Сустрэча доўжылася 1 гадзіну 7 хвілін. Такім чынам, гэта самая хуткая параза ў кар’еры Джокавіча на грунце.
Беларускае Радыё Рацыя