BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

9 траўня стартуе чэмпіянат свету па хакеі

Чарговы, ужо 88-ы па ліку, чэмпіянат свету па хакеі пачынаецца сёння ў Швецыі і Даніі. Ён будзе доўжыцца да 25 траўня.

Для Швецыі як гаспадара турніру гэта будзе ўжо 12-ы чэмпіянат, апошні быў у 2013 годзе супольна з Фінляндыяй. А для Даніі – толькі другі, праз 7 гадоў пасля дэбютнага.

Швецыя і Данія гарантавалі сабе ўдзел як гаспадары першынства. Венгрыя і Славакія трапілі ў вышэйшы дывізіён, заняўшы першыя месцы ў пуле ніжэйшым. Яшчэ 12 зборных былі класіфікаваныя на турнір па выніках чэмпіянату свету 2024 года.

Напомнім, што 13 лютага 2024 года Рада IIHF зноў пастанавіла адхіліць каманды Расеі і Беларусі ад удзелу ў звязку з расейскай ваеннай агрэсіяй ва Украіне і суўдзелам у гэтым кіраўніцтва Беларусі.

Такім чынам 16 дружын падзелены на два актэты:

Група А: Фінляндыя, Францыя, Латвія, Славакія, Славенія, Швецыя, Аўстрыя, Канада.

Група B: Чэхія, Данія, Германія, Нарвегія, Швайцарыя, Венгрыя, Казахстан, ЗША.

У наступны раўнд выйдуць па чатыры мацнейшыя каманды.

28 чэмпіёнскіх тытулаў мае Канада, 22 разы перамагала зборная СССР, 13 – Чэхія (Чэхаславакія 6, Чэхія – 7), 11 – Швецыя, 5 – Расея, 4 – Фінляндыя, 2 – ЗША, па 1 – Вялікабрытанія і Славакія.

Беларускае Радыё Рацыя