
Жаночая тэнісная асацыяцыя (WTA) апублікавала абноўлены рэйтынг арганізацыі.
Найлепшай па-ранейшаму з’яўляецца беларуска Арына Сабаленка. Аляксандра Сасновіч узнялася на 5 прыступак і зараз – 111-я, Ірына Шымановіч апусцілася на 5 і зараз – 166-я, Вікторыя Азаранка страціла 9 пазіцыяў, вылецела ў трэцюю сотню і займае зараз 204-ы радок.
Амерыканка Коры Гаўф пацясніла з топ-3 польку Ігу Свёнтак.
1. Арына Сабаленка (Беларусь) – 11025;
2. Алёна Рыбакіна (Казахстан) – 8108;
3 (4). Коры Гаўф (ЗША) – 7278;
4 (3). Іга Свёнтак (Польшча) – 7263;
5. Джэсіка Пегула (ЗША) – 6243;
6. Аманда Анісімава (ЗША) – 6180;
7 (8). Эліна Світоліна (Украіна) – 3965;
8. (7). Жасмін Пааліні (Італія) – 3907;
9. Вікторыя Мбока (Канада) – 3531;
10. Міра Андрэева (Расея) – 3121;
111 (116). Аляксандра Сасновіч (Беларусь) – 729;
166 (161). Ірына Шымановіч (Беларусь) – 442;
204 (195). Вікторыя Азаранка (Беларусь) – 340;
А тым часам, другая ракетка свету Янік Сінэр стаў пераможцам турніру ATP 1000 у Маямі.
У фінальным матчы італьянец у двух сэтах абыграў чэха Іржы Лехечку (№22 ATP) з лікам 2:0 – 6:4, 6:4. Такім чынам, Янік пяты раз адолеў Лехечку, пры гэтым не аддаўшы яму ніводнага сэта, і здабыў 7-ы тытул у 11 фіналах на турнірах серыі «Мастэрс». Агулам італьянец за ўвесь турнір у Маямі не саступіў ніводнага сэту.
Разам з тым пасля турніру ў Маямі апублікаваны абноўлены рэйтынг ATP.
22-гадовы гішпанец Карлас Алькарас працягвае ўзначальваць сусветны рэйтынг.
Прадстаўнік Германіі Аляксандр Звераў пацясніў з топ-3 серба Новака Джокавіча.
Становішча беларускіх тэнісістаў наступнае: Эрык Аруцюнян – 499-ы, Ілля Івашка – 671-ы, Данііл Астапенкаў – 726-ы, Мікалай Халак – 799-ы, Ягор Герасімаў – 995-ы.
1. Карлас Алькарас (Гішпанія) – 13 590 ачкоў
2. Янік Сінэр (Італія) – 12 400
3 (4). Аляксандр Звераў (Германія) – 5 205
4 (3). Новак Джокавіч (Сербія) – 4 720
5. Ларэнца Музэці (Італія) – 4 265
6. Алекс дэ Мінаўр (Аўстралія) – 4095
7 (8). Фелікс Ажэ-Альясім (Канада) – 4 000
8 (7). Тэйлар Фрыц (ЗША) – 3 870
9. Бэн Шэлтан (ЗША) – 3 860
10. Данііл Мядзведзеў (Расея) – 3 610
499 (498). Эрык Аруцюнян (Беларусь) – 85
671 (681). Ілля Івашка (Беларусь) – 49
726 (733). Данііл Астапенкаў (Беларусь) – 41
799 (802). Мікалай Халак (Беларусь) – 34
955 (965). Ягор Герасімаў (Беларусь) – 19
У чэмпіянаце Польшчы па футболе Экстракласе ўкараняць паўаўтаматычную сістэму вызначэння афсайдаў (SOAT) з пачатку сезона 2026/27, паведаміў рэсурс Meczyki.
Новая сістэма будзе поўнасцю інтэграваная з VAR і тэлевізійнай трансляцыяй. Пагадненне пра яго выкарыстанне разлічана на чатыры гады. SOAT дапамагае суддзям лепш вызначаць становішча па-за гульнёй, памяншаючы час прыняцця рашэння.
Таксама ў Экстраклясе ўкарэняць тэхналогію Hawk-Eye, з дапамогай якой рэферы VAR атрымаюць дадатковыя кадры з 12 камер, якія павінны быць устаноўлены на стадыёнах.
Паўаўтаматычная сістэма вызначэння афсайдаў выкарыстоўваецца ў прыватнасці на матчах гішпанскай Ла Лігі, нямецкай Бундэслігі, ангельскай Прэм’ер-Лігі і Лігі чэмпіёнаў.
Учора быў згуляны першы матч паўфінальнай серыі беларускай хакейнай Экстралігі паміж салігорскім «Шахцёрам» і смаленскім «Славуцічам».
Беларускія «гарнякі» перамаглі смалян у авертайме з лікам 4:3.
Лік у серыі да чатырох перамог стаў 1:0.
Беларуская гімнастка Аліна Гарнасько выйграла срэбра на першым этапе Кубка свету па мастацкай гімнастыцы ў Сафіі.
За сваё выступленне ў практыкаванні са стужкай Гарнасько атрымала 29,150 бала ў фінале і заняла другое месца.
Золата ўзяла ўкраінка Таісія Анафрыйчук, якая абышла Гарнасько на пяць сотых ачка. Тройку лепшых замкнула ізраільцянка Мэйталь Сумкін (27,800).
У фінале з абручом Гарнасько паказала шосты вынік.
Таксама беларускія гімнасткі заваявалі бронзу ў групавых практыкаваннях.
Спартоўкі набралі 24.900 бала ў кампазіцыі з трыма абручамі і дзвюмя парамі булаў. Іх апярэдзілі гімнасткі з Італіі (25.500) і Расеі (27.100).
Другі этап Кубка свету па мастацкай гімнастыцы пройдзе з 10 па 12 красавіка ў Ташкенце.
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя






