BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прайшло лёсаванне 3-га раўнду кваліфікацыі еўракубкаў

Учора, 21 ліпеня, у Еўрапейскім доме футбола прайшло лёсаванне трэцяга раўнду кваліфікацыі футбольных еўракубкаў. Вызначыліся магчымыя супернікі беларускіх клубаў у 3-м раўндзе кваліфікацыі Лігі канферэнцый. Такім чынам:

Пераможца пары «Дынама» (Мeнск) — «Эгнація» (Албанія) згуляе ў трэцім раўндзе з пераможцам пары «Алімпія» (Славенія) — «Інтэр д’Эскальдэс» (Андора).

Пераможца пары «Нёман» (Гародня) — «Кошыцэ» (Славакія) згуляе ў трэцім раўндзе з пераможцам пары «Раднічкі» (Сербія) — «Клаксвік» (Фарэры).

Пераможца пары «Тарпеда-БелАЗ» (Жодзіна) — «Макабі» Хайфа (Ізраіль) — з пераможцам двубою «Ракуў» (Польшча) — «Жыліна» (Славакія).

Матчы другога раўнду пройдуць 24 і 31 ліпеня, трэцяга раўнду — 7 і 14 жніўня.

Каб дабрацца да асноўнай стадыі Лігі канферэнцый, трэба прайсці чатыры этапы. У мінулым годзе менскае «Дынама» дабралася да асноўнай стадыі Лігі канферэнцый.

Беларускія клубы, у выніку накладзеных санкцыяў, свае хатнія матчы гуляюць на нейтральных палях у Венгрыі і без гледачоў.

Беларуская гандбалістка будзе гуляць за зборную Румыніі.

Гандбалістка з Беларусі Марыя Канавал ужо некалькі гадоў выступае ў гэтай краіне, а летам перайшла з клуба «Дунэра» з горада Кэлэрашы ў бухарэсцкі «Рапід». Цяпер жа яна ўпершыню атрымала выклік у нацыянальную каманду Румыніі, піша «Трыбуна». Былы трэнер зборнай Беларусі Валерый Пяўніцкі ў свой час абвінавачваў гандбалістку ў нежаданні прыязджаць у лагер нацыянальнай каманды і намеры змяніць спартовае грамадзянства. Хоць яна гэта аспрэчвала. 28-гадовая беларуская левая паўсярэдняя Марыя Канавал некалькі гадоў гуляе ў Румыніі, а летась стала вядома, што яна падала дакументы на атрыманне грамадзянства. Цяпер Канавал можа згуляць на чэмпіянаце свету 2025 у Германіі і Нідэрландах. На яго групавым этапе румынкі сустрэнуцца з харваткамі, датчанкамі і японкамі. Чэмпіянат будзе праходзіць з 26 лістапада па 14 снежня.

21 ліпеня абноўлены рэйтынг WTA.
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка працягвае займаць першае месца.
А вось Аляксандра Сасновіч зноў вылецела з топ-100.
Рэйтынг WTA па стане на 21 ліпеня:
1 (1) Арына Сабаленка (Беларусь) 12420
2 (2) Кока Гаўф (ЗША) 7669
3 (3) Іга Свёнтак (Польшча) 6813
4 (4) Джэсіка Пегула (ЗША) 6423
5 (5) Міра Андрэева (Расея) 5163
6 (6) Цыньвэнь Чжэн (Кітай) 4553
7 (7) Аманда Анісімава (ЗША) 4470
8 (8) Мэдысан Кіз (ЗША) 4374
9 (9) Жасмін Пааліні (Італія) 3576
10 (10) Паўла Бадоса (Гішпанія) 3454
93 (91) Вікторыя Азаранка (Беларусь) 784
125 (92) Аляксандра Сасновіч (Беларусь) 617

Завяршыўся групавы этап валейбольнай Лігі нацыяў па выніках якога вызначыліся 8 каманд зборных – удзельнікі заключнага фінальнага раўнда. Ён пройдзе з 30 ліпеня па 3 жніўня ў кітайскім Нінбо. У чвэрцьфінале ў апошнія дні ліпеня згуляюць:
Японія – Польшча.
Кітай – Бразілія
Італія – Славенія
Францыя – Куба.
Паўфіналы 2 жніўня. Фінал 3-га.

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя