
17 лютага на алімпійскіх стадыёнах Італіі былі разыграныя чарговыя камплекты ўзнагарод 25-й Зімовай Алімпіяды. Было запланавана 7 фінальных дысцыплін, але некаторыя з іх, як і некаторыя кваліфікацыйныя выступы на вольным паветры былі перанесеныя з-за неспрыяльных умоваў надвор’я.
У спаборніцтвах на вялікім трампліне нарвежац Ёнс Люрас Афтэбру выйграў золата ў двухбор’і.
Гэта яго другая перамога на гэтай Алімпіядзе. Раней ён здабыў перамогу на нармальным трампліне.
1. Ёнс Лурас Афтэбру (Нарвегія) – 24:45,0
2. Ёханэс Лампарцер (Аўстрыя) – 5,9
3. Ілка Херала (Фінляндыя) – 14,8
У Антхольцы прайшла мужчынская біятлонная эстафета.
Перамогу здабыла зборная Францыі. Каманда ўпершыню ў гісторыі выйграла ў мужчынскай эстафеце на Алімпіядзе.
Францыю прадставілі Фабіен Клод, Эмільен Жаклен, Кентэн Фіён-Майе, Эрык Перо.
1. Францыя – 1.19,55,2 (1+9)
2. Нарвегія – 9,8 (0+6)
3. Швецыя – 57,5 (0+6)
Зборная Італіі па канькабежным спорце заваявала золата хатняй Алімпіяды ў камандавых гонках пераследу сярод мужчын.
У складзе зборнай Італіі выступілі Давідэ Г’ёта, Андрэа Джаваніні, Мікеле Мальфаці.
ЗША заваявалі срэбра, Кітай – бронзу.
Фінал А
1. Італія – 3.39,20
2. ЗША – 4,51
Фінал Б
3. Кітай – 3.41,38
4. Нідэрланды – 0,09
Зборная Канады па канькабежным спорце выграла золата Алімпіяды ў камандавых гонках пераследу сярод жанчын.
У складзе зборнай Канады выступілі Івані Блондэн, Валеры Мальце, Ізабель Вайдэман.
Срэбра заваявалі Нідэрланды, бронзу – Японія.
Фінал А
1. Канада – 2.55,81
2. Нідэрланды – 0,96
Фінал Б
3. Японія – 2.58,50
4. ЗША – 3,50
Нарвежац Тормод Фростад стаў алімпійскім чэмпіёнам па мужчынскім біг-эйры.
23-гадовы Фростад набраў 195,5 бала.
1. Тормод Фростад (Нарвегія) – 195,5
2. Мак Форгед (ЗША) – 193,25
3. Мацей Свансер (Аўстрыя) – 191,25
Прадстаўнікі зборнай Германіі па бабслеі заваявалі ўсе медалі ў мужчынскіх двойках на гэтай Алімпіядзе.
Золата ўзялі Ёханэс Лохнер і Георг Фляйшгаўэр.
1. Ёханэс Лохнер / Георг Фляйшгаўэр (Германія) – 3.39.70
2. Франчэска Фрыдрых / Аляксандэр Шулер (Германія) – 3.41,04
3. Адам Аммур / Аляксандэр Шалер (Германія) – 3.41,52
Зборныя Канады і ЗША сустрэнуцца ў фінале жаночага хакейнага турніру.
У 1/2 фіналу ЗША перамаглі Швецыю з лікам 5:0, а Канада абыграла Швайцарыю з лікам 2:1.
У матчы за трэцяе месца шведская каманда згуляе супраць Швайцарыі.
Абодва матчы пройдуць заўтра 19 лютага.
Нагадаем, што жаночы хакей дэбютаваў на Алімпійскіх гульнях у 1998 годзе. З тых часоў прайшло 7 фіналаў – у шасці з якіх гулялі паміж сабою зборныя ЗША і Канады. Таксама гэта пяты раз запар, калі яны сустрэнуцца паміж сабой ў вырашальным матчы.
Зборная Канады выходзіла ў кожны фінал. Агулам у ЗША – 2 тытулы, у Канады – 5.
А вось у мужчынскім хакейным турніры ў 1/8 фінала Германія перайграла Францыю з лікам 5:1, Швайцарыя – Італію 3:0, Чэхія – Данію 3:2 і Швецыя – Латвію 5:1.
Такім чынам у чвэрцьфіналах перасякуцца Канада і Чэхія, ЗША і Швецыя, Славакія і Германія, Фінляндыя і Швайцарыя.
Паляк Кацпер Тамасяк здабыў для Польшчы тры медалі на гэтай Алімпіядзе.
На спаборніцтвах у скачках з вялікага трампліна была заробленая бронза, а таксама па срэбры – у скачках з сярэдняга трампліна і ў складзе суперкаманды.
За гэта 19-гадоваму скакуну належаць наступныя грашовыя ўзнагароды.
Ад НАК Польшчы Тамасяк атрымае 1,65 млн злотых. За два срэбры – двойчы па 400 тысяч злотых наяўнымі + 200 тысяч токенамі НАК, за бронзу – 300 тысяч наяўнымі + 150 тысяч токенамі.
Таксама спартоўца чакаюць выплаты ад Мінспорту Польшчы на 1,29 млн злотых (па 448,5 тысяч за срэбра і 394,8 тысяч за бронзу).
Разам па выніках АГ-2026 Тамасяк заробіць як мінімум 2,94 млн злотых (826,4 тысячы даляраў).
Таксама вядома, што за кошт індывідуальных прызоў (ювелірныя вырабы, ваўчары, творы мастацтва) і бонусаў ад спонсараў, клубаў ці маркетынгавых партнёраў заробак скакуна можа павялічыцца на сотні тысяч злотых.
У медальным заліку Алімпіяды першай па-ранейшаму ідзе Нарвегія, у якой 14 залатых, 8 срэбных і 9 бронзавых медалёў. На другім месцы – Італія, у якой 9 залатых, 4 срэбных і 11 бронзавых медалёў. І замыкае тройку – каманда ЗША, у якой 6 залатых, 10 срэбных і 5 бронзавых медалёў. Польшча з трыма срэбрамі і адной бронзай – на 20-м радку. У Беларусі і Украіны па-ранейшаму медалёў няма.
Учора чатырма матчамі 1/16 фінала стратавала стадыя плэй-оф футбольнай Лігі чэмпіёнаў.
Турэцкі «Галатасарай» буйна перайграў італьянскі «Ювентус». Стамбульцы пасля першага тайма саступалі ў ліку, але здолелі пераламіць хаду гульні і завершыць яе з лікам 5:2 на сваю карысць.
Партугальская «Бенфіка» гэтым разам з мінімальным лікам 0:1 саступіла ў Лісабоне гішпанскаму «Рэалу» з Мадрыда.
Дзейны чэмпіён Лігі французскі «ПСЖ» здабыў супервалявую перамогу над «Манака» ў іх княстве з лікам 3:2. Спачатку манегаскі забілі на 1-й і 18-й хвілінах, двойчы адзначыўся Балагун. Ён стаў першым амерыканцам у гісторыі, які вызначыўся дублем у гульні плэй-оф Лігі чэмпіёнаў. Затым Віцінья ў адказ не рэалізаваў 11-метровы ўдар, але пасля Дуэ і Хакімі лік у матчы параўнялі, а пасля выдалення расейца Галавіна Дуэ аформіў дубль і забіў пераможны гол.
Нямецкая «Барусія» ў Дортмундзе ўпэўнена перайграла італьянскую «Аталанту» з лікам 2:0.
Беларускі футбольны арбітр Аляксей Кульбакоў праінспектуе працу шатландскай брыгады на чале з Фрэнсісам Конарам.
Яна абслужыць першы стыкавы матч за выхад у 1/8 фіналу Лігі Еўропы УЕФА паміж грэцкім «Панацінаікасам» і чэшскай «Вікторыяй».
Матч адбудзецца заўтра ў Афінах.
У беларускай хакейнай Экстралізе былі згуляныя першыя матчы 48 тура рэгулярнага чэмпіяната.
Наваполацкі «Хімік» з лікам 7:1 разграміў «Магілёў». «Дынама-Маладэчна» таксама з буйным лікам 1:6 прайграла жлобінскаму «Металургу».
Салігорскі «Шахцёр» перайграў менскае «Юнацтва» з лікам 5:4. Гарадзенскі «Нёман» ізноў саступіў «Лідзе», гэтым разам з лікам 1:2.
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя






