BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Алімпіяда: Нарвегія трымае лідарства, Італія даганяе

алімпіяда

На 25-й зімовай Алімпіядзе-2026 у Мілане і Карціне-д’Ампеца на шосты дзень спаборніцтваў былі разыграныя чарговыя 9 камплектаў узнагарод.
У жаночым супергіганце перамагла італьянка Федэрыка Брыньёне.
1. Федэрыка Брыньёнэ (Італія) – 1.23,41
2. Раман Мірадалі (Францыя) – 1.23,82
3. Карнэлія Гютэр (Аўстрыя) – 1.23,93

Аўстраліец Купер Вудс стаў алімпійскім чэмпіёнам па могуле.
Для Аўстраліі гэта першы медаль на гэтай Алімпіядзе.
Срэбра выйграў канадзец Мікаэль Кінгсберы, бронзу – японец Ікума Харышыма.
1. Купер Вудс (Аўстралія) – 83,71
2. Мікаэль Кінгсберы (Канада) – 83,71
3. Ікума Харышыма (Японія) – 83,44

Учора прайшла лыжная гонка на 10 км вольным стылем з раздзельным стартам сярод жанчынаў.
Перамогу святкавала шведка Фрыда Карлсан.
Беларуская спартоўка Ганна Каралёва з вынікам 25:59.3 (+3:10.1) хв стала 45-й.
1. Фрыда Карлсан (Швецыя) – 22.49,2
2. Эба Андэрсан (Швецыя) – 46,6
3. Джэсі Дыгінс (ЗША) – 49,7
45. Ганна Каралёва (Беларусь) – 3:10.1

У мужчынскім сноўборд-кросе алімпійскім чэмпіёнам стаў Алесандра Хэмэрле з Аўстрыі – ён абараніў тытул, заваяваны на Гульнях у Пекіне.
Срэбра ў Эліята Грондэна з Канады, бронзу заваяваў яшчэ адзін аўстрыец Якаб Душэк.
Аўстрыя заваявала трэцяе золата Гульняў.
1. Алесандра Хэмэрле (Аўстрыя)
2. Эліёт Грондэн (Канада)
3. Якаб Дузэк (Аўстрыя)

Італьянская канькабежка Франчэска Лалабрыджыда здабыла перамогу на дыстанцыі 5 000 м.
Раней яна выйграла золата на дыстанцыі 3000 метраў.
1. Франчэска Лолабрыджыда (Італія) – 6.46,17
2. Мэрэл Канэйн (Нідэрланды) – 0,10
3. Рагнэ Віклунд (Нарвегія) – 0,17
6. Марына Зуева (Беларусь) – 11,53 (6:57.7 хв)

Беларуская спартоўка Марына Зуева стала 6-й. Яна паказала вынік 6:57.70 хв. на гэтай дыстанцыі.
Гэты час стаў найлепшым для спартоўкі на дадзенай дыстанцыі за тры Алімпіяды.
Раней Зуева паказала вынік 7:04.41 у 2018-м і 7:02.91 у 2022-м.

Таксама гэта паўтарэнне лепшага для спартоўкі выніку на Алімпіядзе.
У 2018-м годзе Зуева таксама стала шостай у мас-старце.

Нагадаем, спартоўцы з Беларусі выступаюць у статусе індывідуальных нейтральных атлетаў (AIN). Абмежаванні ад Міжнароднага алімпійскага камітэта звязаныя з вайною, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расеяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

У змяшанай камандавай эстафеце па санным спорце зборная Германіі заваявала золата.
1. Германія – 3:41,672 хв.
2. Аўстрыя – 0,542
3. Італія – 0,849

Карэйская сноўбардыстка Чхве Га Ён выйграла золата па хафпайпе.
1. Чхве Га Ён (Паўднёвая Карэя) – 90,25
2. Хлоя Кім (ЗША) – 88,00
3. Міцукі Она (ЗША) – 85,00

Нідэрландская шорт-трэкістка Ксандра Велзебур перамагла на дыстанцыі 500 м.
1. Ксандра Велзебур (Нідэрланды) – 41,609
2. Арыяна Фантана (Італія) – 42,294
3. Кортні Сара (Канада) – 42,427

Нідэрландскі шорт-трэкіст Енс ван‘т Ваўт выйграў золата на дыстанцыі 1000 метраў.
1. Енс ван ‘т Ваўт (Нідэрланды) – 1:24,537
2. Сунь Лун (Кітай) – 1:24,565
3. Лім Чжон Ун (Паўднёвая Карэя) – 1:24,611

Зборная Швецыі па хакеі абгуляла Італію ў першым туры Алімпійскіх гульняў з лікам 5:2.
На працягу матча каманда пераможцаў зрабіла 60 кідкоў па браме суперніка, а італьянцы адказалі 22 кідкамі.
Паказчык 60 кідкоў з’яўляецца рэкордам Алімпійскіх гульняў для адной каманды ў мужчын з 1992 года, калі IIHF пачала весці афіцыйную статыстыку. Папярэдні рэкорд (55) быў устаноўлены і паўтораны ў 1992 годзе аб’яднанай камандай былых рэспублік СССР, а затым яшчэ раз у 2002 годзе Швайцарыяй.
82 кідкі на дзве каманды – гэта паўтарэнне алімпійскага рэкорду, які быў зафіксаваны ў 2002-м у тым жа матчы, дзе Швайцарыя абгуляла Аўстрыю (27 кідкоў у пераможцаў, 55 – у каманды прайграўшых).
У наступным туры Швецыя згуляе з Фінляндыяй, а Італія – са Славакіяй.

Швайцарыя перамагла Францыю – 4:0. І Канада Чэхію – 5:0.

ЗША абгуляла Латвію з лікам 5:1. А Германія Данію – 3:1.

Адзначым, што ўсе ўдзельнікі хакейнага турніра падзеленыя на тры групы па 4 каманды і ўсе яны выходзяць у стадыю плэй-оф рознай ступені.

Упершыню з 2014 года ў Алімпіядзе бяруць удзел хакеісты з НХЛ.
На Гульнях у 2022 годзе хакейны турнір выйграла каманда Фінляндыі.

Па выніках 6 дзён Алімпіяды ў медальным заліку па-ранейшаму рэй вядзе Нарвегія з 7 залатымі, 2 срэбнымі і 5 бронзавымі медалямі. На другое месца ўзняліся гаспадары Гульняў, у якіх 6 залатых, 3 срэбных і 8 бронзавых медаляў. І на трэцім радку каманда ЗША з 4 золатамі, 7 срэбрамі і 3 бронзамі.
Польшча са срэбрам на 18-м радку. Беларусь і Украіна пакуль без узнагарод.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сваім указам узнагародзіў украінскага скелетаніста Уладзіслава Гераскевіча ордэнам Свабоды.
Інфармацыя пра гэта з’явілася на афіцыйным сайце прэзідэнта Украіны.
«За самаадданае служэнне ўкраінскаму народу, грамадзянскую мужнасць і патрыятызм у адстойванні ідэалаў свабоды і дэмакратычных каштоўнасцяў пастанаўляю:
Узнагародзіць ордэнам Свабоды Гераскевіча Уладзіслава Міхайлавіча – члена нацыянальнай алімпійскай каманды Украіны, скелетаніста»
, – гаворыцца ў тэксце ўказа.
Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) дыскваліфікаваў Гераскевіча перад першым алімпійскім заездам у скелетоне з-за невыканання забароны на выкарыстанне «шлема памяці», на якім былі выяўленыя каля двух дзясяткаў украінскіх спартоўцаў, якія загінулі ў выніку вайсковага ўварвання Расеі ва Украіну.

Перад тым прэзідэнтка Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) Кірсці Ковентры, па яе словах, правяла вельмі эмацыйную сустрэчу з украінскім скілетаністам. А вось Нацыянальныя алімпійскія камітэты Латвіі і Літвы на знак салідарнасці звярнуліся ў Міжнародную федэрацыю бабслея і скелетона (IBSF) з просьбай прадаставіць дадатковыя тлумачэнні наконт рашэння пра дыскваліфікацыю ўкраінскага скелетаніста Уладзіслава Гераскевіча.

Учора ў Брусэлі прайшла цырымонія лёсавання групавога этапа Лігі нацый УЕФА сезона 2026/27.
Зборная Беларусі згуляе ў 1 групе лігі С, дзе яе супернікамі стануць зборныя Фінляндыі, Сан-Марына і Албаніі.
Матчы групавога этапа Лігі нацый запланаваныя на перыяд з 24 верасня па 17 лістапада 2026 года. Сустрэчы плэй-оф адбудуцца ў сакавіку і чэрвені 2027 года.

Ліга А
Група 1: Францыя, Італія, Бельгія, Турцыя.
Група 2: Германія, Нідэрланды, Сербія, Грэцыя.
Група 3: Гішпанія, Харватыя, Англія, Чэхія.
Група 4: Партугалія, Данія, Нарвегія, Уэльс.
Ліга B
Група 1: Шатландыя, Швайцарыя, Славенія, Паўночная Македонія.
Група 2: Венгрыя, Украіна, Грузія, Паўночная Ірландыя.
Група 3: Ізраіль, Аўстрыя, Ірландыя, Косава.
Група 4: Польшча, Боснія і Герцагавіна, Румынія, Швецыя.
Ліга C
Група 1: Албанія, Фінляндыя, Беларусь, Сан-Марына.
Група 2: Чарнагорыя, Арменія, Кіпр, Латвія ці Гібралтар.
Група 3: Казахстан, Славакія, Фарэрскія выспы, Малдова.
Група 4: Ісландыя, Балгарыя, Эстонія, Люксембург ці Мальта.
Ліга D
Група 1: Гібралтар ці Латвія, Мальта ці Люксембург, Андора
Група 2: Літва, Азербайджан, Ліхтэнштэйн.
Каляндар Лігі Нацый-2027 прадстаўлены наступным чынам:
Тур 1: 24-26 верасня 2026 года;
Тур 2: 27-29 верасня 2026 года;
Тур 3: 30 верасня – 3 кастрычніка 2026 года;
Тур 4: 4-6 кастрычніка 2026 года;
Тур 5: 12-14 лістапада 2026 года;
Тур 6: 15-17 лістапада 2026 года;
Чвэрцьфіналы лігі А: 25-30 сакавіка 2027 года;
Стыкавыя матчы А/В і С/D: 25-30 сакавіка 2027 года;
Фінальная стадыя: 9-13 чэрвеня 2027 года;
Стыкавыя матчы C/D: 23-28 сакавіка 2028 года.

У беларускай хакейнай Экстралізе былі згуляныя астатнія матчы 46 тура рэгулярнага чэмпіяната.
«Магілёў» саступіў «Брэсту» з лікам 3:5.
«Ліда» па булітах з лікам 2:3 прайграла «Гомелю».

Салігорскі «Шахцёр» разграміў наваполацкі «Хімік» з лікам 6:0.
Такім чынам, пасля 46 тураў на першым радку па-ранейшаму ідзе менскае «Юнацтва», у якога 77 балаў. На другім радку ідзе «Шахцёр» з 65 ачкамі. І на трэцім месцы з 64 ачкамі ідзе «Дынама-Маладэчна».

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя