BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Алімпіяда: Разыграныя чарговыя 9 камплектаў медалёў

алімпіяда

10 лютага на Алімпіядзе-2026 у Мілане і Карціне-д’Ампеца было разыграна 9 камплектаў медалёў: у біятлоне, санным спорце, шорт-трэку, лыжных гонках, фрыстайле, гарналыжным спорце, кёрлінгу і скачках з трампліна. І пра іх па парадку.

У мужчынскай індывідуальнай біятлоннай гонцы перамогу святкаваў нарвежац Ёхан-Олаў Ботн.
1. Ёхан-Олаў Ботн (Нарвегія)
2. Эрык Перо (Францыя)
3. Стурла Хольм Лагрэйд (Нарвегія)

Немка Юлія Таўбіц заваявала золата ў асабістых спаборніцтвах па жаночых санках.
1. Юлія Таўбіц (Германія)
2. Эліна Бота (Латвія)
3. Эшлі Фаркарсан (ЗША)

Учора былі разыграныя медалі ў лыжным спрынце класічным стылем на 1 500 метраў сярод жанчынаў.
Усе тры медалі заваявалі прадстаўніцы Швецыі. Алімпійскай чэмпіёнкай стала Лін Сван.
1. Лін Сван (Швецыя)
2. Ёна Сундлінг (Швецыя)
3. Траўня Дальквіст (Швецыя)

У кваліфікацыі на гэтую гонку беларуская спартоўка Ганна Каралёва пераадолела дыстанцыю за 3:57.25 секунды. Адставанне ад лідаркі склала больш за 20 секунд і 48 месца. Гэты вынік не дазволіў трапіць у топ-30 спартовак, якія прадоўжылі барацьбу ў чвэрцьфіналах.
Нагадаем, што на этапах Кубка свету Ганна двойчы бегла класічныя спрынты, заняўшы 46-е і 53-е месцы, і адзін раз вольным стылем, стаўшы 57-й.
Такім чынам, гэта другі найлепшы вынік сезона для спартоўкі ў спрынтах.
Пры гэтым у цэлым найлепшым вынікам беларускі застаецца 33-е месца на дыстанцыі 10 км вольным ходам на этапе КС у Валь-дзі-Ф’еме.
Раней у дэбютным для сябе алімпійскім старце ў скіатлоне на 20 кіламетраў, навапалачанка фінішавала 34-й, адстаўшы ад лідэра роўна на шэсць хвілін.

А вось у спрынце класічным стылем у мужчынаў перамогу здабыў нарвежац Ёханэс Клэба. Гэта яго другое золата на гэтых Гульнях. Да гэтага ён перамагаў у скіатлоне.
Увогуле, для 29-гадовага спартоўца гэта сёмае алімпійскае золата ў кар’еры і дзявятая ўзнагарода Алімпійскіх гульняў – на яго рахунку таксама бронза і срэбра ў эстафеце.
1. Ёханэс Клеба (Нарвегія)
2. Бэн Огдэн (ЗША)
3. Оскар Опстад Віке (Нарвегія)

Золата ў слоўпстайле дамогся прадстаўнік Нарвегіі Бірк Руўд.
Гэта яго другое золата Алімпіяды ў кар’еры. У 2022-м ён станавіўся алімпійскім чэмпіёнам у біг-эйры.
1. Бірк Руўд (Нарвегія)
2. Алекс Хол (ЗША)
3. Лука Харынгтан (Новая Зеландыя)

Зборная Аўстрыі заваявала золата ў камандавай камбінацыі сярод жанчын у гарналыжным спорце.
Чэмпіёнкамі сталі Арыяне Рэдлер і Катарына Губер.
1. Аўстрыя
2. Германія
3. ЗША

Зборная Швецыі па кёрлінгу заваявала золата Алімпіяды-2026 у спаборніцтве змешаных пар.

У фінале Швецыя абгуляла ЗША з лікам 6:5.
У складзе зборнай Швецыі выступілі Ізабэла і Расмус Уранаа. Для Швецыі гэта 13-ы алімпійскі медаль па кёрлінгу ў гісторыі.
Бронзу заваявала зборная Італіі, якая перамагла Вялікабрытанію з лікам 5:3.
Для Італіі гэта другі медаль у кёрлінгу на Алімпійскіх гульнях. У 2022 годзе каманда заваявала золата змешанага каманднага турніру.

Зборная Славеніі перамагла ў змешаным камандавым турніры па скачках з трампліна.
У складзе зборнай выступілі Ніка Вадан, Анжэ Ланішак, Ніка Прэўц і Дамен Прэўц.
1. Славенія
2. Нарвегія
3. Японія

Італьянскі шорт-трэкіст П’етра Сігель фінішаваў спінай на апошнім этапе змешанай эстафеты.
Перад фінішнай рысай спартовец развярнуўся тварам да пераследнікаў.
Зборная Італіі выйграла залатыя медалі. Каманда Канады заняла другое месца, Бельгіі – трэцяе.
У складзе італьянскай каманды выступалі Эліза Канфортола, Арыяна Фантана, Томас Надаліні і П’етра Сігель.

Арыяна Фантана заваявала медалі на дзвюх хатніх Алімпійскіх гульнях з розніцай на 20 гадоў.
Для 35-гадовай канькабежкі першай алімпійскай узнагародай была бронза ў эстафеце на Гульнях 2006 года ў Турыне.
Фантана з’яўляецца прызёрам шасці зімовых Алімпійскіх гульняў запар: Турына-2006, Ванкувера-2010, Сочы-2014, Пхёнчхана-2018, Пекіна-2022 і Мілана-2026. Агульная колькасць медалёў у яе актыве – дванаццаць.

Ну і заглянем у медальны залік. На дадзены момант там па-ранейшаму лідзіруе Нарвегія, у якой – 6 залатых, 2 срэбных і 4 бронзавых медалі. Следам ідзе Германія, у якой – 3 золаты, 2 срэбры і адна бронза. І на трэцяй прыступцы п’едэстала – каманда Швецыі з такім самым медальным вынікам. Польшча са срэбрам на 17-м радку. Беларусь і Украіна пакуль медалямі не разжыліся.

Беларускі футбольны спецыяліст Арцём Радзькоў пакінуў пасаду галоўнага трэнера кіпрыёцкага «Арыса».
Радзькоў узначаліў каманду пасля сыходу Аляксея Шпілеўскага ўлетку 2025 года. Пад яго кіраўніцтвам каманда правяла 27 матчаў і дасягнула 14 перамог.
«Арыс» у чэмпіянаце Кіпра ідзе пятым з 37 баламі. Адставанне ад першай «Амоніі» складае 14 ачкоў. Акрамя таго, клуб вылецеў з Кубка Кіпра.

Сафійскі ЦСКА абыграў ЦСКА 1948 з лікам 2:0 у чвэрцьфінале Кубка Балгарыі па футболе.
Беларускі паўабаронца Макс Эбонг адыграў усю гульню, а таксама вызначыўся дэбютным голам.
Беларускі брамнік сафійскай каманды Фёдар Лапавухаў таксама правёў на полі ўвесь свой чарговы «сухі» матч.

Сталі вядомыя даты і час чвэрцьфінальных матчаў розыгрышу Кубка Беларусі-2025/26 па футболе.
7 сакавіка
Тарпеда-БелАЗ – БАТЭ – 14.00.
Іслач – Дынама (Менск) – 18.30.
8 сакавіка
Дынама (Берасце) – МЛ Віцебск – 14.00.
Славія – Арсенал – 16.00.
14 сакавіка
БАТЭ – Тарпеда-БелАЗ – 18.30.
Дынама (Менск) – Іслач – 16.00.
15 сакавіка
МЛ Віцебск – Дынама (Берасце) – 13.00
Арсенал – Славія – 15.30.
Час пачатку гульняў – беларускі.

У беларускай хакейнай Экстралізе былі згуляныя астатнія матчы 45 тура рэгулярнага чэмпіяната.

«Магілёў» з лікам 4:0 перайграў «Брэст».

«Ліда» прайграла «Гомелю» з лікам 1:4.
Салігорскі «Шахцёр» разграміў наваполацкі «Хімік» з лікам 5:0.
Такім чынам у турнірнай табліцы на першым радку з 75 ачкамі ідзе – менскае «Юнацтва». На другім – жлобінскі «Металург», у якога 64 ачкі. І замыкае тройку лідараў – салігорскі «Шахцёр», у якога на адзін пункт меней.

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя