BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Алімпіяда: Трэцяе золата швайцарскага горналыжніка

зімовая алімпіяда

У італьянскіх Мілане і Карціна-д’Ампьеца працягваюцца 25-я Зімовыя алімпійскія гульні.
За ўчорашні пяты дзень гэтага карнавалу спорту было разыграна 8 камплектаў медалёў.

У лыжным двухборстве золата заваяваў нарвежац Енс Лурас Афтэбру. Гэта яго другая перамога на Алімпіядах. На Гульнях-2022 у Пекіне ён заваяваў залаты і срэбны медалі.
1. Енс Лурас Афтэбру (Нарвегія)– 29.59,4
2. Ёханэс Лампарцёр (Аўстрыя)– 1,0
3. Ээра Хірвонен (Фінляндыя)– 2,5

У мужчынскім супергіганце перамогу здабыў швайцарац Франьё фон Альмен.
1. Франьё фон Альмен (Швайцарыя) – 1.25,32
2. Раян Какран-Зігле (ЗША) – 0,13
3. Марка Адэрмат (Швайцарыя) – 0,28
Швайцарац заваяваў трэцяе золата на гэтых Алімпійскіх гульнях.
Раней 24-гадовы спартовец выйграваў у хуткасным спуску і каманднай камбінацыі.
Фон Альмен стаў першым у гісторыі швайцарцам, які выйграў алімпійскі супергігант.
Франьё – трэці гарналыжнік у гісторыі пасля Яніцы Касцеліча (Гульні ў Солт-Лэйк-Сіці 2002 года) і Жан-Клода Кілі (Грэнобль-1968), якім ўдалося заваяваць тры залатыя медалі на адной Алімпіядзе.
Акрамя таго, фон Альмен – першы мужчына-гарналыжнік з такім дасягненнем з 1968 года.

У жаночым фрыстайле золата заваявала 20-гадовая Элізабэт Лэмлі з ЗША, для якой гэта дэбют на АГ.
Срэбра ў актыве амерыканкі Джэлін Каўф, бронза – у Пэрын Лафон з Францыі.
1. Элізабэт Лемлі (ЗША) – 82,30
2. Джэлін Каўф (ЗША) – 80,77
3. Пэрын Лафон (Францыя) – 78,00

У танцах на лёдзе золата заваявала французская пара – Фурнье Бодры і Сізерон.
Срэбра за прадстаўнікамі ЗША – Чок і Бэйтс.
А бронзавы медаль у пары з Канады – Гілес і Пуар’е.

Адбылася жаночая індывідуальная гонка па біятлоне. Залаты медаль у ёй заваявала для сваёй краіны францужанка Жулія Сімон.
1. Жулія Сімон (Францыя) — 41:15.6 (0+1+0+0)
2. Лу Жанмона (Францыя) — 53.1 (0+1+1+0)
3. Лора Хрыстова (Балгарыя) — 1:04.5 (0+0+0+0)

Цікава, што 22-гадовая балгарка знаходзіцца на 73-м месцы ў агульным заліку Кубка свету ў бягучым сезоне. Да Алімпіяды яе найлепшым вынікам у кар’еры ў асабістых гонках было 13-е месца.
Адзначым, што для Балгарыі гэта першы медаль у біятлоне на Алімпійскіх гульнях з 2002 года. Тады ў Солт-Лэйк-Сіці Ірына Нікульчына стала бронзавым прызёрам гонкі пераследу.

У жаночым санным спорце першымі ў гісторыі алімпійскімі чэмпіёнкамі ў гэтай дысцыпліне сталі італьянкі Андрэа Фетэр і Марыён Абергофер.
Нагадаем, што ў Мілане ўпершыню ў гісторыі Алімпійскіх гульняў прайшлі спаборніцтвы ў двухмясцовых санях сярод жанчын.
1. Андрэа Фетэр / Марыён Абергофер (Італія) – 1.46,284
2. Даяна Айтбергер / Магдалена Мачына (Германія) – 0,120
3. Селіна Эгле / Лара Кіп (Аўстрыя) – 0,259

У мужчынскіх спаборніцтвах у двухмясцовых санях перамог італьянскі дуэт Эмануэль Рыдэр/ Сымон Кайнзвальднэр.
1. Эмануэль Рыдэр/ Сымон Кайнзвальднэр (Італія) – 1.45,086
2. Томас Штой / Вольфганг Кіндль (Аўстрыя) – 0,068
3. Тобіяс Вендль / Тобіяс Арльт (Германія) – 0,090

У канькабежным спорце сярод мужчын на дыстанцыі 1000 метраў перамогу здабыў 21-гадовы амерыканец Джордан Штольц.
Ён пераадолеў дыстанцыю за 1.06,28 хв, усталяваўшы алімпійскі рэкорд у гэтай дысцыпліне.

Для ЗША гэта чацвёрты залаты медаль на гэтых Гульнях.
1. Джордан Штольц (ЗША) – 1.06,28
2. Енінг дэ Бо (Нідэрланды) – 0,50
3. Чжуньянь Нін (Кітай) – 1,06

Учора пачаўся мужчынскі хакейны турнір у рамках Алімпійскіх гульняў.
У стартавым матчы зборная Славакіі з лікам 4:1 перамагла дзеючага алмпійскага чэмпіёна мінулых Гульняў 2022 года – Фінляндыю.
Брамнік зборнай Славакіі Самуэль Главай здзейсніў 39 сэйваў.
Фіны зрабілі 40 кідкоў па варотах Главая, але ён прапусціў толькі адну шайбу.
Папярэдні рэкорд зборнай на Алімпіядзе ў 2014 годзе ўстанавіў Ян Лако (37 сэйваў з 37 кідкоў у матчы супраць зборнай Расеі).
Главай належыць «Мінесоте» з НХЛ.
Пазначым, што ўпершыню з 2014 года ў Алімпіядзе прымаюць удзел хакеісты з НХЛ.

Зборная Славеніі абараніла званне алімпійскіх чэмпіёнаў у змешаных камандных спаборніцтвах па скачках на лыжах з трампліна.
Каманда ў складзе брата і сястры Дамена Прэўца і Нікі Прэўц, а таксама Анжэ Ланішак і Нікі Вадан набрала 1069,2 бала і заваявала золата на трампліне ў Прадаца.
Для 20-гадовай Нікі Прэўц гэтая ўзнагарода стала другой на Гульнях у Мілане – на яе рахунку срэбра ў індывідуальных спаборніцтвах сярод жанчын на нармальным трампліне.
На Алімпіядзе-2022 іх брат Петэр Прэўц заваяваў золата ў змешаных камандных спаборніцтвах. Яшчэ адзін прадстаўнік сям’і, Кошт Прэўц, таксама заваяваў серабро на Гульнях-2022 у Пекіне ў камандных спаборніцтвах сярод мужчын на вялікім трампліне.
Увогуле сям’я Прэўц мае ўжо восем алімпійскіх медалёў.
Такім чынам, сям’я Прэўц стала першай, у якой усе чацвёра братоў і сясцёр заваявалі медалі зімовых Алімпійскіх гульняў.

Такім чынам пасля 5 дзён спаборніцтваў у медальным заліку па-ранейшаму лідзіруе каманда Нарвегіі, у скарбонцы якой – 7 залатых, 2 срэбных і 4 бронзавыя медалі. На другое месца ўзнялася каманда ЗША, у якой – 4 золаты, 6 срэбраў і 2 бронзы. А на трэцяе месца падцягнулася каманда гаспадароў Алімпіяды – у якой 4 золаты, 2 срэбры і 7 бронзавых медалёў. Польшча па-ранейшаму са срэбрам на 17 радку. Каманды Беларусі і Украіны пакуль медаляў не маюць.

29-гадовы беларускі футбольны паўабаронца Валер Грамыка атрымаў 640 тысяч даляраў пад’ёмных па кантракце з віцебскім «МЛ».
Таксама яго месяцавы заробак будзе складаць 15 тысяч даляраў да выліку падаткаў.
Па выніках сезона-2025 Грамыка быў названы найлепшым футбалістам Беларусі.
Мінулы сезон ён правёў у казахскім «Кайраце». Усяго ў 57 матчах за каманду забіў 7 мячоў і зрабіў 15 выніковых перадач.
Віцебскі «МЛ» з’яўляецца дзейным чэмпіёнам Беларусі.

Беларуская тэнісістка Ірына Шымановіч (№154) не змагла выйсці ў 1/4 фіналу турніру серыі WTA-125 у партугальскім Аэйрашы.
У матчы 1/8 фіналу яна прайграла Сюзан Ламенс з Нідэрландаў (№111) з лікам 6:4, 6:0.
Паядынак працягваўся 1 гадзіну 17 хвілін.

Беларускі праспект «Вашынгтона» Ілья Протас прыняў удзел у трох конкурсах майстэрства ў рамках Матчу зорак АХЛ.
19-гадовы цэнтрфорвард «Хершы» стаў самым маладым удзельнікам зорнага ўікэнда ў Рокфардзе.
Ён паўдзельнічаў у дзвюх эстафетах, адна з якіх была на кантроль шайбы, а таксама ў конкурсе на дакладнасць кідка, паразіўшы 4 мішэні 7 стрэламі.
У выніку зборная Усходу перамагла Захад у майстар-шоу з лікам 18:15.

А вось у беларускай хакейнай Экстралізе прайшлі першыя матчы 46 тура рэгулярнага чэмпіяната.
Менскае «Юнацтва» перамагло жлобінскі «Металург» з лікам 5:2.
Баранавіцкі «Авіятар» з лікам 2:3 прайграў гарадзенскаму «Нёману». Аршанскі «Лакаматыў» саступіў з лікам 1:5 «Дынама-Маладэчна».
Смаленскі «Славуціч» па булітах з лікам 2:1 здабыў перамогу над «Віцебскам».

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя