
На Алімпіядзе-2026 завяршыўся камандавы турнір па фігурным катанні.
Перамогу ў агульным заліку і золата Гульняў атрымала зборная ЗША.
У камандавым турніры свае праграмы фігурысты прапанавалі ў мужчынскім і жаночым адзіночным катанні, а таксама танцавальныя і спартовыя пары.
1. ЗША – 69
2. Японія – 68
3. Італія – 60
4. Грузія – 56
5. Канада – 54
У Мілане разыгралі медалі ў жаночым лыжным слоўпстайле.
Перамогу святкавала 26-гадовая прадстаўніца Швайцарыі Мацільда Грэмо. Гэта яе чацвёрты медаль АГ і другое золата. На Гульнях-2018 яна заваявала срэбра, на Алімпіядзе-2022 – бронзу і золата.
У фінале выступілі 12 спартовак.
1. Мацільда Грэмо (Швайцарыя) – 86,96
2. Айлін Гу (Кітай) – 86,58
3. Меган Олдхэм (Канада) – 76,46
Зборная Швайцарыі па гарналыжным спорце атрымала золата Алімпіяды ў камандавай камбінацыі.
У складзе каманды выступілі Франьё фон Альмен і Тангі Неф.
Фон Альмен стаў 2-разовым алімпійскім чэмпіёнам Мілана. Раней ён атрымаў золата ў даўнхіле.
Каманда камбінацыі складаецца з хуткаснага спуску і слалама. Гэта дэбют дысцыпліны на Алімпіядзе.
Разыгралі чарговы камплект узнагарод у канькабежным спорце.
Адбыліся спаборніцтвы на дыстанцыі 1000 м сярод жанчын.
Пераможцай з алімпійскім рэкордам стала нідэрландка Юта Лердам. Гэта яе першае золата АГ у кар’еры – да гэтага яна заваявала срэбра ў гэтай жа дысцыпліне ў Пекіне.
Срэбра на рахунку Фемке Кок з Нідэрландаў, бронза ў Міха Такагі з Японіі.
У Мілане разыгралі медалі ў сноўбордзе ў дысцыпліне біг-эйр.
Алімпійскае золата заваявала японская спартоўка Какома Мурасэ – гэта яе першая перамога на АГ у кар’еры, у Пекіне яна брала бронзавы медаль.
Срэбра выйграла алімпійская чэмпіёнка ў слоўпстайле-2022 навазеландка Зоі Садоўскі-Сінот, бронзу – Ю Сунгун з Паўднёвай Карэі.
Завяршыліся выступленні ў скоках на нармальным трампліне.
Перамогу на спаборніцтвах святкаваў нямецкі скакун Філіп Раймунд, які набраў 274.1 бала. Срэбра дасталася паляку Кацперу Томасяку, бронзу здабыў японец Рэн Нікайда.
У медальным заліку па-ранейшаму лідзіруе Нарвегія, якая мае 3 золаты, 1 срэбра і 2 бронзы. На другім месцы Швайцарыя – 3 золаты і па адным срэбры і бронзе. Трэцяя Японія – па 2 золата і срэбра і 3 бронзы. Польшча з адным срэбрам дзеліць 14 радок агульнага заліку.
Аўстрыйскі сноўбардыст Бенжамін Карл стаў самым узроставым пераможцам зімовых Алімпійскіх гульняў у асабістых дысцыплінах, перасягнуўшы дасягненне легендарнага нарвежскага біятланіста Уле-Эйнара Б’ёрндалена.
Карл заваяваў золата Алімпіяды-2026 у паралельным гіганцкім слаламе. На момант трыўмфу ўзрост аўстрыйца склаў 40 гадоў і 115 дзён. Папярэдні рэкорд належаў Б’ёрндалену, які выйграў спрынт на Гульнях-2014 у Сочы ва ўзросце 40 гадоў і 12 дзён.
Цяпер Карл – двухразовы алімпійскі чэмпіён (першае золата было здабыта ў Пекіне-2022). Таксама ў яго актыве срэбра Ванкувера-2010 і бронза Сочы-2014.
29-гадовы беларускі паўабаронца Валер Грамыка стаў гульцом «МЛ Віцебск».
Па выніках сезона-2025 Грамыка быў названы найлепшым футбалістам Беларусі.
Той сезон ён правёў у казахскім «Кайраце». Усяго ў 57 матчах за каманду забіў 7 мячоў, зрабіў 15 вынiковых перадач.
«МЛ» з’яўляецца дзейным чэмпіёнам Беларусі.
Як паведамляе тэлеграм-канал «Ухо», кантракт разлічаны на тры гады. За гэты час найлепшы футбаліст Беларусі можа зарабіць паўтара мільёна даляраў.
АБФФ зняла са «Смаргоні» забарону на рэгістрацыю гульцоў.
Для гэтага клубу было неабходна пагасіць запазычанасць перад арганізацыяй па аплаце заявачных узносаў.
Такім чынам, адзіным даўжніком за сезон-2025 перад АБФФ застаўся барысаўскі БАТЭ.
Нагадаем, 5 кастрычніка 2025 года ў Доме футбола прайшло пасяджэнне камітэта па клубным ліцэнзаванні АБФФ, на якім разглядаліся парушэнні фінансавых крытэрыяў, у прыватнасці наяўнасць пратэрмінаванай запазычанасці па заявачных узносах за ўдзел у чэмпіянаце 2025 года.
Апублікаваны абноўлены рэйтынг ATP.
22-гадовы гішпанец Карлас Алькарас працягвае ўзначальваць сусветны рэйтынг.
У топ-10 канадзец Ажэ-Альясім і аўстраліец дэ Мінаўр памяняліся месцамі. Фелікс цяпер 6-ы, а Алекс – 8-ы.
Становішча беларускіх тэнісістаў наступнае: Эрык Аруцюнян – 440-ы, Данііл Астапенкаў – 703-ці, Мікалай Халак – 766-ы, Ілля Івашка – 798-ы, Ягор Герасімаў – 822-і.
1. Карлас Алькарас (Гішпанія) – 13 150 ачкоў
2. Янік Сінэр (Італія) – 10 300
3. Новак Джокавіч (Сербія) – 5 280
4. Аляксандр Звераў (Германія) – 4 605
5. Ларэнца Музэці (Італія) – 4 405
6 (8). Фелікс Ажэ-Альясім (Канада) – 3 950
7. Тэйлар Фрыц (ЗША) – 3 940
8 (6). Алекс дэ Мінаур (Аўстралія) – 3 835
9. Бэн Шэлтан (ЗША) – 3 560
10. Аляксандр Бублік (Казахстан) – 3 235
440 (431). Эрык Аруцюнян (Беларусь) – 107
703 (694) . Данііл Астапенкаў (Беларусь) – 46
766 (763). Мікалай Халак (Беларусь) – 38
798 (791). Ілля Івашка (Беларусь) – 34
822. Ягор Герасімаў (Беларусь) – 31
Жаночая тэнісная асацыяцыя WTA таксама апублікавала абноўлены рэйтынг арганізацыі.
Найлепшай па-ранейшаму з’яўляецца беларуска Арына Сабаленка. Аляксандра Сасновіч – 114-я, Вікторыя Азаранка – 147-я, Ірына Шымановіч – 154-я.
1. Арына Сабаленка (Беларусь) – 10 990 ачкоў
2. Іга Свёнтак (Польшча) – 7 978
3. Алена Рыбакіна (Казахстан) – 7 523
4. Аманда Анісімава (ЗША) – 6 680
5. Коры Гаўф (ЗША) – 6 423
6. Джэсіка Пегула (ЗША) – 6103
7. Міра Андрэева (Расея) – 4 731
8. Жасмін Пааліні (Італія) – 4 267
9 (10). Эліна Світоліна (Украіна) – 3 205
10 (11). Кацярына Аляксандрава (Расея) – 3 200
114 (109). Аляксандра Сасновіч (Беларусь) – 673
147 (149). Вікторыя Азаранка (Беларусь) – 485
154 (158). Ірына Шымановіч (Беларусь) – 463
У беларускай хакейнай Экстралізе былі згуляныя першыя матчы 45 тура рэгулярнага чэмпіяната.
«Віцебск» у Смаленску парамог «Славуціч» з лікам 3:1.
«Дынама-Маладэчна» ў Воршы з лікам 2:0 абгуляла «Лакаматыў».
Баранавіцкі «Авіятар» на сваім лёдзе па булітах з лікам 3:2 абыграў гарадзенскі «Нёман».
Менскае «Юнацтва» прайграла жлобінскаму «Металургу» з лікам 3:4.
Але нягледзячы на гэта «Юнацтва» гарантавала сабе ўдзел у плэй-оф чэмпіянату Беларусі.
Каманда з 75 баламі лідзіруе ў турнірнай табліцы рэгулярнага чэмпіянату.
«Юнацтва» стала першай камандай, якая забяспечыла сабе месца ў вырашальнай стадыі. Каманда з’яўляецца дзейным чэмпіёнам.
Шахматны турнір Speed Chess Championship, арганізаваны платформай Chess.com, праводзіўся з 13 кастрычніка 2025 года да 8 лютага 2026-га.
У паўфінале, які праходзіў у Лондане, беларус Дзяніс Лазавік саступіў нарвежцу Магнусу Карлсэну з лікам 9:17. У фінале дзеючы чэмпіён свету перамог француза Алірэзу Фірузджу з лікам 15:12.
Лазавік жа ў матчы за трэцяе месца ў вострай барацьбе нанёс паразу пяціразоваму чэмпіёну гэтых спаборніцтваў амерыканцу Хікару Накамуры з лікам 13.5:12.5.
Такім чынам, Карлсэн нагнаў Накамуру па колькасці тытулаў Speed Chess Championship і атрымаў ганарар 15 тысяч даляраў.
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя






