BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аляксандр Апейкін: Вельмі добра, што беларусы бяруць удзел у летняй Алімпіядзе

Алімпійскія гульні 2024 года пачынаюцца ў сераду футбольнымі і рэгбійнымі спаборніцтвамі, а афіцыйная цырымонія адкрыцця запланавана ў Парыжы на пятніцу.

Удзел у алімпіядзе прымуць 17 беларускіх спартоўцаў пад нейтральным сцягам, якія ў тым ліку прайшлі праверку Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці (BSSF). Кажа дырэктар Фонда Аляксандр Апейкін:

– 17 прадстаўнікоў едуць на Алімпіяду ў Парыжы. Не ад Беларусі, проста як грамадзяне Беларусі. Ёсць таксама спартоўцы, якія выступаюць за польскую нацыянальную каманду. Гэта Сафонава, Ціманоўская і Жодзік. Зразумела, што змянілі спартовае грамадзянства вымушана, таму ў прынцыпе можна казаць, што беларускіх атлетаў, якія нясуць беларускі сымбалізм будзе больш чым 17, іх будзе 20. Думаю, што 1, 2 максімум медаляў будуць у беларусаў. Што добра у бягучых геапалітычных умовах, што беларусы як грамадзяне незалежнай дзяржавы прымаюць удзел у Алімпійскіх гульнях. Гэта вельмі добра.

Вядома, што французскія ўлады забаранілі некаторым беларускім і расейскім журналістам асвятляць Алімпіяду-2024. Адпаведна ў Беларусі не будуць трансляваць Алімпійскія гульні ў Парыжы. Спаборніцкая праграма для беларускіх спартоўцаў пачнецца 27-га ліпеня на стартах у веласпорце, акадэмічным веславанні і плаванні.

Беларускае Радыё Рацыя