BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аляксандр Усік перамог Даніэля Дзюбуа накаўтам

У ноч з 19 на 20 ліпеня ў сталіцы Вялікабрытаніі, у Лондане, на стадыне “Уэмблі” адбыўся рэванш паміж украінцам Аляксандрам Усікам і брытанцам Даніэлем Дзюбуа.

Кадр з відеа.

Даніэль Дзюбуа выйшаў на рынг з вагой 110,45 кг – гэта на 5 кілаграм больш, чым раней. Аляксандр Вусік жа важыць 103 кг (у першым баі ён важыў 100,2 кг).

У 5-м раўндзе Дзюбуа двойчы пабываў у накдаўне і прайграў. Для перамогі Усіку спатрэбілася 15 хвілін. Пасля гэтага бою Усік стаў трохразовым абсалютным чэмпіёнам свету — першым у эпоху чатырох аўтарытэтных тытулаў.

Цяпер у актыве Усіка 24 бою на прафесійным рынгу, з якіх 24 перамогі і нуль паражэнняў.

Гэты бой стаў самым дарагім у кар’еры як для Усіка, так і для Дзюбуа. Прызавы фонд падзеі склаў больш за 200 млн даляраў.

Аляксандр Усік атрымаў 132,28 млн дол (65% ад фонду)
Дэніэл Дзюбуа – каля 71,22 млн дал (35%)

Гэтыя выплаты сталі асабістымі рэкордамі для абодвух спартоўцаў. Да гэтага максімум украінца складаў 114 млн даляраў за бой з Тайсанам Ф’юры. Дзюбуа ж раней атрымліваў не больш за 13 млн даляраў за паядынак з Энтані Джошуа.

Высокія ганарары сталі магчымыя дзякуючы поўнай арэне “Уэмблі”, актыўным продажам правоў на трансляцыі і глабальнаму попыту на прагляд паядынку па сістэме PPV. Бой быў даступны гледачам у больш як 100 краінах.