BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аляксандра Сасновіч выйшла ў асноўную сетку Australian Open

чэмпіянат Аўстраліі

Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч выйшла ў асноўную сетку адкрытага чэмпіянату Аўстраліі (Australian Open).

У матчы трэцяга кваліфікацыйнага раўнду беларуска – 102-я ракетка сусветнага рэйтынгу перамагла – 136-ю ракетку ўкраінку Дар’ю Снігур з лікам 2:1 — 6:2, 0:6, 6:2.

Сасновіч у першым раўндзе турніра адразу ж чакае цяжкое выпрабаванне ў выглядзе 7-й ракеткі сусветнага рэйтынгу – Жасмін Пааліні з Італіі.
Таксама, згодна лёсавання Адкрытага чэмпіяната Аўстраліі па тэнісе, якое адбылося ў Мельбурне, вызначылася жаночая сетка Australian Open-2026 у адзіночным разрадзе.
Суперніцай першай ракеткі свету беларускай тэнісісткі Арыны Сабаленкі ў першым крузе турніру будзе прадстаўніца Францыі Цьянцоа Ракатаманга Ражаона, якая займае 118-е месца ў сусветным рэйтынгу.

Арына Сабаленка выйгравала Australian Open у 2023 і 2024 гадах, а год таму прайграла ў фінале. Беларуска Вікторыя Азаранка выйгравала турнір у 2012 і 2013 гадах.

Асноўны этап Australian Open стартуе ў гэтую нядзелю.

У беларускай хакейнай Экстралізе былі згуляныя тры матчы 39 тура рэгулярнага чэмпіяната.
«Гомель» у овертайме з лікам 2:1 перамог салігорскі «Шахцёр».
Смаленскі «Славуціч» у Воршы перайграў мясцовы «Лакаматыў» з лікам 3:1.
Гарадзенскі «Нёман» на сваёй пляцоўцы з лікам 6:1 разграміў наваполацкі «Хімік».

«Філадэльфія» выклікала беларускага брамніка Аляксея Коласава ў асноўны склад на матч рэгулярнага чэмпіянату НХЛ супраць «Пітсбурга», паведамляе журналіст The Athletic Кевін Курц са спасылкай на крыніцу ў лізе.
Мінулай ноччу падчас матчу каманды супраць «Бафала» (2:5) асноўны брамнік «Філадэльфіі» Даніэль Уладарж быў траўмаваны. Падрабязнасцяў пра пашкоджанне і тэрміны аднаўлення галкіпера пакуль няма.
У бягучым сезоне НХЛ Коласаў правёў два матчы, яго каэфіцыент надзейнасці складае 1,62, працэнт адбітых кідкоў – 92,9.
У АХЛ на рахунку беларуса 19 матчаў, 9 перамог, каэфіцыент надзейнасці – 2,54, працэнт адбітых кідкоў – 90,8, а таксама два «сухія» матчы.
Адзначым, што 10 студзеня Коласаў быў абраны гульцом тыдня АХЛ і стаў першым варатаром каманды, які атрымаў гэтае прызнанне.

У 83 гады пайшоў з жыцця былы беларускі футбаліст і трэнер Юрый Пышнік.

У свой час ён быў гульцом камандаў «Беларусь» (цяпер «Дынама» Менск) і «Спартак» (цяпер «Гомель»), а таксама гарадзенскага «Нёмана».

На пасадзе трэнера ўжо ў незалежнай Беларусі ён узначальваў зборную U-16, з якой у 1994 годзе выйшаў у фінальную частку юнацкага чэмпіяната Еўропы, а цягам наступных 10 гадоў быў галоўным трэнерам Рэспубліканскага вучылішча алімпійскага рэзерву.

Сярод яго выхаванцаў — такія вядомыя ў беларускім футболе людзі, як Ігар Крывушэнка, Генадзь Туміловіч, Віктар Ганчарэнка, Аляксандр Ермаковіч, Вадзім Скрыпчанка, Віталь Кутузаў, Юрый Жаўноў, Сяргей Кісляк, Аляксандр Мартыновіч і многія іншыя.

Уласныя дзеці Юрыя Пышніка, Сяргей і Андрэй, таксама сталі футбалістамі, а пасля трэнерамі.

Дыпламатычны дарадца Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі распавёў, што Святлана Ціханоўская прапанавала прэзідэнту Польшчы Каралю Наўроцкаму выставіць сваю футбольную каманду на беларускі турнір салідарнасці «Кубак Івуліна».
– „Калі мы распавялі пра футбольны Кубак салідарнасці ў падтрымку беларускіх палітвязняў у Варшаве і пра тое, што турнір названы ў гонар беларускага футбаліста, журналіста і былога палітвязня Аляксандра Івуліна, Наўроцкі пачаў падрабязна распытваць пра яго і пра сам турнір.
Мы казалі і пра тое, што важна падтрымліваць такія ініцыятывы, таму што гэта не проста спорт – гэта спосаб захоўваць жывы кантакт па-між нашымі народамі.
Таксама асобна адзначылі спартовыя дасягненні беларускіх спартоўцаў, якія знаходзяцца ў Польшчы, – лёгкаатлетаў, самбістаў, і ў цэлым тое, як развіваецца беларуская спартовая супольнасць.

Вядома, закранулі і футбол – у тым ліку каманду «Пагоня», якая імкнецца змагацца за выхад у больш высокія дывізіёны”, – сказаў Кучынскі.

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя