Здарылася гэта ў матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ, дзе «Вашынгтон» на хатняй арэне абыграў «Атаву» 6:3. Протас набраў 1+2 і стаў першай зоркай сустрэчы. У пяці апошніх паядынках у беларуса 7 (2+5) балаў.
У гэтым сезоне ў Аляксея 26 (5+21) балаў у 56 гульнях. Усяго ў НХЛ у форварда зараз 50 (12+38) балаў у 147 паядынках.
Камярунскі нападнік не можа падпісаць кантракт з «Нёманам»
Леанард Гвет трэніруецца з камандай больш за месяц і нават паспеў вызначыцца за «Нёман» на турніры «Белазавец-2024» у матчы супраць БАТЭ. Як паведамляе telegram-канал заўзятараў клуба, «Нёман» і бок гульца ўзгаднілі ўмовы пераходу і кантракт яшчэ ў пачатку лютага. Аднак прамаруджванне адбываецца з боку літоўскай федэрацыі футбола, у выніку якой гулец не можа атрымаць трансферны сертыфікат і аформіць працоўную дамову з «Нёманам». Футбаліст праходзіць зборы з «Нёманам» і чакае атрыманне папер. У сваю чаргу супрацоўнікі клуба не пакідаюць спробы паскорыць працэдуру і заявіць гульца для ўдзелу ў чэмпіянаце Беларусі. Летась камерунец выступаў за клуб з горада Вісагінас.
Хабі Алонса не супраць стаць трэнерам «Ліверпуля»
Галоўны трэне «Байера» Хабі Алонса на дадзены момант хоча ўзначаліць ангельскі «Ліверпуль», паведамляе Footmercato. Іспанскага спецыяліста разглядаюць на пасаду галоўнага трэнера «Ліверпуль», мюнхенская «Баварыя» і мадрыдскі «Рэал». Аднак Хабі Алонса пакуль не гатовы абмяркоўваць кантрактныя дэталі з камандамі. Нагадаю, Хабі Алонса ўзначаліў леверкузенцаў у 2022 годзе. Пасля 23 матчаў у чэмпіянаце Германіі «Баер» пад кіраўніцтвам спецыяліста ўзначальвае турнірную табліцу, набраўшы 61 ачко.
Кварацхелія лічыцца адным з кандыдатаў на замену Мбапэ ў ПСЖ
Хвіча Кварацхелія можа перайсці ў «ПСЖ». Парыжскі клуб разглядае варыянт з трансферам вінгера «Напалі» на замену Кіліяну Мбапэ, паведамляе Calciomercato са спасылкай на La Gazzetta dello Sport. «ПСЖ» цікавыя яшчэ два гульцы Серыі А – аднаклубнік Кварацэхліі Віктар Асімхен і Рафаэл Леау з «Мілана».
Кантракт грузінскага гульца з клубам з Неапаля дзейнічае да 2027 года, яго заробак складае 1,2 мільёна еўра ў год. У пагадненні не ўказана сума адступных. У 23-гадовага вінгера шэсць галоў і чатыры выніковыя перадачы за 33 матчы сезона ў складзе «Напалі». Сёлета у яго адзін гол за дзевяць гульняў ва ўсіх турнірах.
Зак Сміт вяртаецца ў «Мінск»
Амерыканскі цэнтравы Зак Сміт будзе выступаць за «Мінск» да заканчэння сезона паведамляе афіцыйны сайта клуба. Сміт ужо знаёмы заўзятарам клуба і запомніўся сваімі яркімі выступамі ў складзе «Мінска» ў мінулым сезоне. У Адзінай Лізе ВТБ мінулага сезона Сміт правёў 21 гульню з сярэдняй статыстыкай у 9.9 ачка, 7.0 падбору, 1.1 перадачы амаль за 24 хвіліны на паркеце.
Пачатак бягучага сезона Сміт правёў у ізраільскім клубе «H.Afula».
Іван Ціхан хоча, каб Беларусь ехала на Алімпіяду са сваім сцягам»
Кіраўнік БФЛА Іван Ціхан падзяліўся меркаваннем аб магчымым удзеле на Алімпійскіх гульнях-2024.
– Лёгкая атлетыка – гэта абʼектыўны від спорту. Гэта метры, секунды, усё дакладна і зразумела. Асноўная задача зараз – дамагчыся, каб хлопцы ехалі са сваім сцягам.
Але рашэнне будзе прымаць Міжнародная федэрацыя лёгкай атлетыкі.
Нагадаю, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расеяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расеі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.
Беларускае Радыё Рацыя






