Беларускі хакеіст Аляксей Протас з «Вашынгтона» закінуў 20-ю шайбу ў бягучым сезоне НХЛ. У матчы супраць «Сіэтла» Протас адкрыў лік у другім перыядзе, а яго каманда перамагла з лікам 3:0. У актыве Протаса цяпер 40 балаў — па 20 закінутых шайбаў і галявых перадач. «Вашынгтон» займае першае месца ў Усходняй канферэнцыі, набраўшы 71 ачко ў 48 матчах.
Тым часам форвард «Калгары» Ягор Шаранговіч адзначыўся дзевятай шайбай у сезоне ў матчы супраць «Бафала», які завяршыўся з лікам 5:2. У яго актыве цяпер 15 ачкоў (9+6), а «Калгары» ідзе восьмым у Заходняй канферэнцыі.
Джуніёр Эфагэ перайшоў у кіпрскі «Аріс»
Найлепшы бамбардзір мінулага сезона беларускай вышэйшай лігі Джуніёр Эфагэ стаў гульцом кіпрскага «Арыса», які трэніруе беларус Аляксей Шпілеўскі. 20-гадовы форвард падпісаў кантракт на 2,5 гады. У мінулым сезоне Эфагэ забіў 17 мячоў у 27 матчах за «Гомель», які заняў шостае месца ў чэмпіянаце.
Варакса пакінуў «Нёман»
20-гадовы паўабаронца Уладзіслаў Варакса пакінуў гарадзенскі «Нёман» на правах свабоднага агента. У мінулым сезоне Варакса правёў 29 матчаў, але так і не здолеў адзначыцца выніковымі дзеяннямі.
Рудзі Гарсія ўзначаліў зборную Бельгіі
Чэмпіён Францыі і былы трэнер «Напалі» Рудзі Гарсія прызначаны галоўным трэнерам зборнай Бельгіі. У 2011 годзе ён прывёў «Ліль» да тытулу ў французскім чэмпіянаце і Кубку краіны. Пад яго кіраўніцтвам бельгійская зборная будзе змагацца ў адборы да ЧС-2026.
Сінер і Звераў выйшлі ў фінал Australian Open
У фінале мужчынскага турніру Australian Open сустрэнуцца Яннік Сінэр і Аляксандр Звераў. Італьянец перамог Бена Шэлтана з лікам 7:6, 6:2, 6:2, а Звераў прайшоў Новака Джокавіча пасля траўмы серба.
Жаночы фінал адбудзецца заўтра: беларуска Арына Сабаленка згуляе з амерыканкай Мэдысан Кіз. Сабаленка двойчы выйгравала Australian Open і з’яўляецца фаварыткай матчу.
Беларускае Радыё Рацыя