Экс-вінгер гарадзенскага «Нёмана» Гулжыгіт Алыкулаў можа працягнуць кар’еру ў малдаўскім «Шэрыфе». Пра гэта паведамляе ў сваім тэлеграм-канале адзін з малдаўскіх журналістаў. Раней Алыкулаў развітаўся з “Нёманам”. Сцвярджалася, што ён ужо заключыў кантракт з маскоўскім “Тарпеда”.
Лёсаванне чвэрьфінала Кубка Беларусі пройдзе ў сераду
У сераду ў Доме футбола пройдзе лёсаванне 1/4 фіналу Кубка Беларусі. Пачатак у 12.00. Удзельнікі: “Белшына”, “Віцебск”, “Дынама-Брэст”, “Макслайн”, “Іслач”, “Слуцк”, “Тарпеда-БелАЗ” і пераможца пары “Дынама-Менск” — “Нёман”, якім яшчэ трэба будзе згуляць у 1/8 фіналу. Стадыя 1/4 фінала складаецца з двух матчаў. Першыя гульні запланаваны на 2 і 5 сакавіка, матчы ў адказ на 7-9 сакавіка.
«Баварыя» падоўжыць кантракт з Ноерам да 2026-га і купіць новага маладога брамніка, які будзе вучыцца ў Мануэля
Брамнік «Баварыі» Мануэль Ноер блізкі да падаўжэння кантракту з клубам да 2026-га, піша Kicker. Дзеючае пагадненне 38-гадовага немца разлічана да 30 чэрвеня 2025 года. Баварыя плануе падпісаць новага маладога брамніка ўлетку, які будзе вучыцца ў Ноера на працягу сезона і будзе развівацца разам з ім. Галоўным кандыдатам на гэтае месца пакуль з’яўляецца 21-гадовы Ёнас Урбіг з «Кёльна». У гэтым сезоне Ноер правёў 19 гульняў, 10 з якіх на нуль, прапусціў 13 мячоў.
Шкурдай і Шымановіч зарабілі па 7 тысяч даляраў на Чэмпіянаце свету
Беларускія плыўцы зарабілі 14 тысяч даляраў за два бронзавыя медалі на чэмпіянаце свету па плаванні на кароткай вадзе ў Будапешце. Па дадзеных Міжнароднай федэрацыі плавання (World Aquatics), уладальніку золата належыць 10 000 даляраў, срэбраны прызёр атрымлівае 8 000, бронзавы – 7 000. Гэта меньш, чым было ў 2021 годзе. Сярод прадстаўнікоў Беларусі, якія выступалі ў Будапешце ў нейтральным статусе, на п’едэстал узняліся Анастасія Шкурдай і Ілля Шымановіч. Шкурдай заваявала бронзу на дыстанцыі 200 метраў на спіне, як і Шымановіч на стомятроўцы брасам. Абодва зарабілі па $7 000.
Нарвегія перамагла Данію ў фінале жаночага чэмпіянату Еўропы па гандболе
Зборная Нарвегіі па гандболе перамагла Данію 31:23 ў фінале жаночага чэмпіянату Еўропы па гандболе. Гэта была шостая сустрэча зборных у фінале жаночага ЧЕ. Да гэтага нарвежкі станавіліся чэмпіёнкамі ў 1998, 2004, 2022 гадах. Нарвежкі трэці раз запар сталі пераможцамі жаночага ЧЕ па гандболе, які праходзіў у Швейцарыі, Аўстрыі і Венгрыі.
Беларускае Радыё Рацыя






