Былы паўабаронца «Барселоны» і зборнай Іспаніі Андрэс Іньеста абвесціць пра завяршэнне гульнявой кар’еры 8 кастрычніка, паведамляе Relevo. Большую частку кар’еры Іньеста выступаў пад 8-м нумарам. У сваіх сацсетках 40-гадовы футбаліст апублікаваў ролік, дзе мастак малюе яго з «васьмёркай» у выглядзе знака бясконцасці на спіне. Іньеста знаходзіцца без каманды пасля сыходу з “Эмірэйц”. У 2018-2023 гадах хаўбек выступаў за «Вісэл Кобе». Да гэтага Іньеста ўсю кар’еру правёў у “Барселоне”. З каталонскім клубам ён 4 разы выйграваў Лігу чэмпіёнаў, 9 разоў станавіўся чэмпіёнам Іспаніі і 6 разоў – уладальнікам Кубка краіны. У складзе зборнай Іспаніі Іньеста выйграў чэмпіянат свету і двойчы чэмпіянат Еўропы.
Шаранговіч і Салаўёў прадуктыўна папрацавалі на перамогу “Калгары”
У перадсезонным матчы НХЛ “Калгары” на хатняй арэне святкаваў няпростую перамогу над “Сіэтлам” — 4:3. У пераможцаў на лёд выходзілі абодва беларусы – 24-гадовы абаронца Ілля Салаўёў і 26-гадовы нападнік Ягор Шаранговіч. Шаранговіч гуляў у цэнтры другога звяна. Яго партнёрамі былі Джонатан Юберда і Мэт Караната. Салаўёў дзейнічаў у другой пары абароны, з Расмусам Андэрсанам. На 27-й хвіліне Шаранговіч вызначыўся галявой перадачай у меншасці. Ён аддаў пас на 19-гадовага славака Самуэля Ганзэка, які затым разабраўся з абаронцам і брамнікам. Да фінальнай сірэны Ягор правёў на лёдзе 17 хвілін 49 секунд, аддаў галявую перадачу ў меншасці, атрымаў 2 хвіліны штрафу, дапусціў 1 страту, паказаў працэнт выйграных укідванняў 25 і зарабіў паказчык карыснасці +1.
Салаўёў правёў на лёдзе 22 хвіліны 16 секунд – больш за ўсіх у шэрагах «Калгары». Нанёс 3 кідкі, заблакаваў 1 стрэл супернікаў, здзейсніў 2 сілавыя прыёмы, дапусціў 1 страту, здзейсніў 2 перахопы і зарабіў паказчык карыснасці -1.
Менскае “Дынама” апусцілася ў Індэксе сілы КХЛ
КХЛ прадставіла Індэкс сілы па выніках 4-га тыдня рэгулярнага чэмпіянату. Менскае “Дынама” апусцілася ў ім на чатыры пазіцыі і зараз займае дзясятае месца ў рэйтынгу.
На мінулым тыдні “зубры” перамаглі ў гасцях “Куньлунь” 3:1 і саступілі “Северсталі” 2:3. З 10 ачкамі ў васьмі матчах падначаленыя Дзмітрыя Квартальнава займаюць сёмае месца ў табліцы Заходняй канферэнцыі.
Лепшая сяброўка Сабаленкі прынізіла трэцюю ракетку свету
19-я ракетка свету іспанская тэнісістка Паўла Бадоса разграміла трэцюю ракетку свету Джэсіку Пегулу ў 1/8 фіналу “тысячніка” ў Пекіне — 6:4, 6:0. На ўсё пра ўсё бліжэйшай сяброўцы Арыны Сабаленкі спатрэбілася 1 гадзіна 4 хвіліны. Турнір у Пекіне China Open, прызавы фонд якога складае крыху менш за дзевяць мільёнаў даляраў, праходзіць з 25 верасня па 6 кастрычніка.
Новаўвядзенне федэрацыі баскетбола Францыі прывяло да страт букмекерскіх кантор на мільёны еўра
Федэрацыя баскетбола Францыі (FFBB) нядаўна прыняла новае правіла ў Кубку Францыі, у сувязі з чым букмекеры страцілі вялікую колькасць грошай. У Кубку з’явілася новаўвядзенне, якое дае камандам ніжэйшых дывізіёнаў перавагу ў гульнях з клубамі вышэйшых дывізіёнаў перад стартам гульні. Яно зводзіцца да таго, што клуб найнізкіх ліг пачынае гульню з сямю ачкамі ў актыве. Напрыклад, каманда другога эшалона гуляе з камандай першага, значыць, яна са старту вядзе з лікам 7:0. Калі клуб трэцяга дывізіёна гуляе з клубам першага, атрымліваецца 14:0. Крок паміж лігамі – сем ачкоў.
Карыстальнікі букмекерскіх кантор сталі ставіць вялікія сумы на тое, колькі ачкоў каманда найнізкіх дывізіёнаў набярэ ў першай чвэрці, дзе і ўжывалася іх перавага над супернікам у сувязі з новымі правіламі.
Па версіі журналістаў L’Equipe, страты букмекерскіх кантор вылічаюцца мільёнамі еўра.
Беларускае Радыё Рацыя