BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс перадачы „Мы бачым“: Віктар Стахвюк

Ніка Стахвюк, што мае паходжанне з Падляшша, а дакладней з вёскі Трэсцянка – ужо некалькі гадоў паспяхова займаецца такім відам спартовага адзінаборства, як – бразільскі джыў-джыцу. Ды так паспяхова, што ўжо неаднойчы перамагала і станавілася прызёркаю ў чэмпіянатах Польшчы, Еўропы і Свету, а таксама рознага кшталту міжнародных спаборніцтвах. З нашым радыё поспехамі сваёй унучкі з ахвотаю падзяліўся вядомы дзеяч беларускай этнічнай меншасці на Падляшшы – Віктар Стахвюк.

А цалкам гутарку з Віктарам Стахвюком пра перамогі ўнучкі Нікі, і крыху пра сябе, слухайце ў эфіры нашага радыё у праграме «Мы бачым» сёння а 20:30 паводле польскага часу (22:30 паводле беларускага).

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя