BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Апейкін: Нармалізацыя адносін паміж НАК Беларусі і МАК выглядае дзіўнай на фоне санкцый

Міжнародны алімпійскі камітэт прызнаў вынікі выбараў Генеральнай Асамблеі Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі. Кіраўніком арганізацыі пераабраны Віктар Лукашэнка, а таксама было вырашана даць Беларусі доступ да ўсіх праграм па лініі Алімпійскай салідарнасці.

Сітуацыю каментуе дырэктар Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці (BSSF) Аляксандр Апейкін:

-Пакуль гэта такі больш сімвалічны крок, а зараз проста адбылося прызнанне працэдуры выбараў. Сказаць, што гэта зараз неяк паўплывае на імгненны допуск спартоўцаў, гэта будзе вельмі аптымістычна. Але ўсё роўна як бы тэндэнцыя такая, што паступова беларускія атлеты будуць вяртацца на міжнародную спартыўную арэну. Паступова, я не думаю, што ў гэтым годзе, але ў наступным магчыма ўжо будзе скасаваны статус нейтральнасці і атлеты будуць выступаць пад дзяржаўнай сімволікай. Што датычна спартоўцаў у выгнанні, многія атрымалі іншае грамадзянства, як Крысціна Ціманоўская ці Марыя Жодзік.

Апейкін таксама адзначыў, што поўнае аднаўленне супрацоўніцтва паміж гэтымі арганізацыямі выглядае дзіўным і сутыкаецца з цяжкасцямі з-за санкцый, накладзеных як на НАК Беларусі, так і на Віктара Лукашэнку. Паводле яго слоў, доступ Беларусі да праграм Алімпійскай салідарнасці, верагодна, датычыцца толькі грантавых выплат на аперацыйныя расходы і работу адміністрацыі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота  BSSF