Кіраўнік Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін пракаментаваў атаку ЗША і Ізраіля на Іран, якая працягваецца другі тыдзень, і яе ўплыў на міжнародны спорт.

Ён адзначыў, што нават у гэтых умовах спорт не спыняе вайну, а Чэмпіянат свету па футболе ў ЗША, які стартуе праз тры месяцы, ніхто не пераносіць, што дэманструе новы трэнд у міжнародным спорце:
– Ніякай рэакцыі міжнароднай спартыўнай супольнасці няма. Гэта таксама трэнд. Ёсць адпаведная дэкларацыя ААН: перад Алімпійскімі гульнямі абвяшчаецца такое алімпійскае перамір’е. Заклікаюць краіны спыніць войны, канфлікты і г.д. Але адхілення ад міжнароднага спорту ужо не будзе такім інструментам ціску на краіны, каб спыніць канфлікт, каб спыніць агрэсію, цяпер, відавочна, як іструмент уплыву на палітыку краін агрэсараў ужо ўжывацца не будзе.
Па словах Апейкіна, пасля лютага 2022 года, калі агрэсія РФ супраць Украіны прывяла да абмежавання ўдзелу спартсменаў з Беларусі і Расеі, ужо цяпер рэакцыя міжнароднай спартыўнай супольнасці на ваенныя канфлікты амаль нулявая і абмяжоўваецца дробнымі акцыямі і байкотамі.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






