BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Апейкін пракаментаваў правал Беларусі на Алімпіядзе

Кіраўнік Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін пракаментаваў заклік еўрапейскіх палітыкаў да байкоту цырымоніі адкрыцця Паралімпійскіх гульняў-2026, назваўшы рашэнне Міжнароднага паралімпійскага камітэта палітычна недальнабачным.

Здымак ілюстрацыйны

– Натуральна, Паралімпійскі камітэт яшчэ паспяшаўся фактычна выводзяць і беларускую, і расейскую дэлегацыі пад нацыянальнымі сцягамі ў кантэксце расейска-ўкраінскай вайны і расейска-еўрапейскага супрацьстаяння. Ці прапрацаваны гэты заклік, наколькі гатовыя еўрапейскія краіны падтрымаць гэты заклік? Такой кансалідаванай пазіцыі няма.

Асобна Апейкін спыніўся на выніках беларускай каманды на Алімпійскіх гульнях у Італіі, дзе Беларусь упершыню з 1998 года засталася без медалёў, нават пры ўмове выступаў спартсменаў у нейтральным статусе:

– Многія былі недапушчаныя, самі ўмовы неспрыяльныя. Ведаеце, атлетам вельмі цяжка рыхтавацца, калі ты не разумееш, ці будзеш ты выступаць, ці не будзеш. Не было проста паўнавартаснай падтрыхтоўкі. Прапускаліся міжнародныя этапы, прапускаліся міжнародныя спаборніцтвы. Абмежаванні нават на тэхнічную каманду. Нашы фаварыты, там, дзе мы чакалі медалі, – гэта фрыстайл. Ганна Гуськова фактычна паказала свой максімальны на сённяшні дзень вынік.

Вядома, што Украіна абвясціла палітычны байкот Паралімпійскім гульням-2026. Украінская ўрадавая дэлегацыя не будзе прысутнічаць на цырымоніі адкрыцця і афіцыйных мерапрыемствах у знак пратэсту супраць допуску беларускіх і расійскіх спартсменаў пад нацыянальнымі сцягамі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя