Футбольныя клубы Беларусі не змогуць прымаць хатнія матчы еўракубкаў у сябе на радзіме і, як стала вядома, пераносяць іх у Венгрыю. Гэта тычыцца ўсіх чатырох каманд, якія прадстаўляюць Беларусь у еўрапейскіх турнірах: менскага “Дынама”, “Нёмана”, “Тарпеда-БелАЗ” і “Дынама-Брэст”.

Прычына — палітычная ізаляцыя. Сітуацыю каментуе кіраўнік Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін:
-У прыцыпе ўсталяваная практыка, і раней хатнія матчы гуляліся ў Венгрыі. Ну, могуць гуляць і ў іншых краінах, напрыклад, у Грузіі ці Азербайджане. Ёсць і палітычныя аспекты. Венгерская Федэрацыя футбола дазваляе гэта рабіць. Гэта еўрапейская арэна, еўрапейскі стадыён. Выбар даволі відавочны. І ўлады, і Федэрацыя футбола Венгырыі яны дазваляюць гэта праводзіць на сваёй тэрыторыі і, натуральна, УЕФА на гэта таксама пагаджаецца.
Вядома, што ў студзені Венгрыя заблакавала сумесную заяву Еўразвяза аб непрызнанні вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, дзе ЦВК зноў прызначыла пераможцам Аляксандра Лукашэнку.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






