BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Апейкін выказаўся пра дыскваліфікацыю Гераскевіча

Міжнародны алімпійскі камітэт апынуўся паміж дзвюма крайнасцямі: фармальным выкананнем тэхнічнага рэгламенту і маральнай адказнасцю за права спартоўцаў выказваць свае пазіцыі на Алімпіядзе.

Так дыскваліфікацыю ўкраінскага скелетаніста Уладзіслава Гераскевіча пракаментаваў кіраўнік Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін:

-І кіраўнік МАК, і адпаведныя камісіі, яны ў прынцыпе нефармальна гэтую салідарнасць і разумеюць, і выказваюць. Але з іншага боку, ёсць тэхнічны рэгламент, які мае ўніверсальную ўласцівасць.

Гераскевіча адхілілі ад удзелу ў Зімовай Алімпіядзе-2026 за выкарыстанне так званага «шлема памяці» з выявамі загінулых украінскіх спартсменаў. Вядома, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі рэзка раскрытыкаваў рашэнне Міжнароднага алімпійскага камітэта, заявіўшы, што на Алімпіядзе зараз выступаюць 13 расейскіх спартсменаў, якія, на яго думку, заслужваюць дыскваліфікацыю.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя