BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Апублікаваныя новыя тэнісныя рэйтынгі

тэніс

Жаночая тэнісная асацыяцыя (WTA) апублікавала абноўлены рэйтынг арганізацыі.
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка працягвае захоўваць лідарства, Аляксандра Сасновіч – 108-я, Вікторыя Азаранка – 141-я.
Рэйтынг WTA:
1. Арына Сабаленка (Беларусь) – 10390 ачкоў
2. Іга Свёнтак (Польшча) – 8703
3. Коры Гаўф (ЗША) – 7863
4. Аманда Анісімава (ЗША) – 5914
5. Джэсіка Пегула (ЗША) – 5183
6 (8). Жасмін Пааліні (Італія) – 4525
7 (9). Алена Рыбакіна (Казахстан) – 4505
8 (7). Мэдысан Кіз (ЗША) – 4395
9 (6). Міра Андрэева (Расея) – 4319
10. Кацярына Аляксандрава (Расея) – 3375
108 (126). Аляксандра Сасновіч (Беларусь) – 696
141 (133). Вікторыя Азаранка (Беларусь) – 555
162 (172). Ірына Шымановіч (Беларусь) – 458
292 (254). Крысціна Дзмітрук (Беларусь) – 225
339 (315). Алена Фалей (Беларусь) – 186
656 (449). Юлія Гатоўка (Беларусь) – 62

Апублікаваны таксама і абноўлены рэйтынг мужчынскай тэніснай асацыяцыі ATP.
22-гадовы гішпанец Карлас Алькарас працягвае ўзначальваць сусветны рэйтынг. Датчанін
Хольгер Рунэ падняўся ў топ-10, выцесніўшы адтуль расейскага тэнісіста Карэна Хачанава.
Беларускі тэнісісты: Эрык Аруцюнян – 547-ы, Данііл Астапенкаў – 707-ы, Ягор Герасімаў – 719-ы.
Рэйтынг ATP:
1. Карлас Алькарас (Гішпанія) – 11 340 ачкоў
2. Янік Сінэр (Італія) – 10 000
3. Аляксандр Звераў (Германія) – 5 930
4. Тэйлар Фрыц (ЗША) – 4 645
5. Новак Джокавіч (Сербія) – 4 580
6. Бэн Шэлтан (ЗША) – 4 100
7. Алекс дэ Мінаўр (Аўстралія) – 3 935
8. Ларэнца Музэці (Італія) – 3 685
9. Джэк Дрэйпер (Вялікабрытанія) – 3 590
10 (11). Хольгер Рунэ (Данія) – 3 180
547 (501). Эрык Аруцюнян (Беларусь) – 73
707 (718). Данііл Астапенкаў (Беларусь) – 41
719 (591). Ягор Герасімаў (Беларусь) – 40

Прайшлі чарговыя матчы рэгулярнага чэмпіянату Нацыянальнай Хакейнай Лігі з удзелам беларускіх гульцоў.
«Вашынгтон» Аляксея Протаса саступіў «Ванкуверу» (3:4). Протас правёў на лёдзе 21 хвіліну 15 секунд, зрабіў адзін сілавы прыём і дапусціў чатыры страты шайбы, сустрэчу завяршыў з паказчыкам карыснасці «-2».
«Чыкага» Арцёма Леўшунова ў авертайме абыграла «Анахайм» (2:1). Леўшуноў правёў на лёдзе 11 хвілін 52 секунды, зарабіў 2 хвіліны штрафу, здзейсніў два сілавыя прыёмы і дапусціў тры страты шайбы. Сустрэчу скончыў з паказчыкам карыснасці «0».

У рэгулярным чэмпіянаце беларускай хакейнай Экстралігі учора былі згуляныя заключныя матчы 16 тура.

Аршанскі «Лакаматыў» у овертайме перайграў «Віцебск» з лікам 2:1.
Менскае «Юнацтва» таксама толькі ў овертайме змагло даць рады салігорскаму «Шахцёру» – 3:2.

Смаленскі «Славуціч» перамог «Гомель» з лікам 3:1.
Жлобінскі «Металург» дзякуючы пасляматчавым булітам з лікам 4:3 перамог лідара турніра – «Дынама-Маладэчна».
Але маладэчанцы з 29 ачкамі ўтрымаліся на першым радку, на другім і трэцім з 28 ачкамі ідуць «Юнацтва» і «Ліда».

Сёння ўвечары футбольных гурманаў чакае першы дзень вялікага еўракубкавага тыдня. Адкрываюць яго матчы Лігі чэмпіёнаў «Барселона» – «Алімпіякас», «Кайрат» – «Пафас», «Арсенал» – «Атлетык», «Байер» – «ПСЖ», «Капенгаген» – «Барусія», «Ньюкасл» – «Бенфіка», «ПСВ» – «Напалі», «Роял Юніян» – «Інтэр» і «Вільярэал» – «Манчэсцер Сіці».
Прыемнага футбольнага вечару.

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя