BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Арганізатары Алімпійскіх гульняў у Парыжы выбачыліся за скетч на «Тайную вячэру»

Дырэктар па камунікацыях аргкамітэта Алімпійскіх гульняў-2024 Ан Дэскам выбачылася за асобныя нумары на цырымоніі адкрыцця Алімпіяды ў Парыжы. Скетч «Тайная вячэра» не меў на ўвазе праявіць непавагу, заявіла яна на нядзельным брыфінгу.

«Відавочна, што ў нас не было намеру праявіць непавагу да якой-небудзь рэлігійнай групы. Цырымонія адкрыцця была накіравана на святкаванне талерантнасці ў грамадстве», – цытуе словы Дэскам Reuters. «Мы лічым, што гэтая мэта была дасягнута. Калі людзі на нешта пакрыўдзіліся, мы вельмі шкадуем», – дадала яна.

На цырымоніі адкрыцця Алімпійскіх гульняў у Парыжы была выяўленая сцэна, якая кампазіцыйна адсылала да твора «Тайная вячэра» Леанарда да Вінчы. Аднак на месцы Ісуса Хрыста і яго вучняў за сталом на ўмоўнай трапезе апынуліся пышная дзяўчына-дыджэй, дрэг-квін, трансгендарная мадэль і спявак, загрыміраваны пад грэчаскага бога віна Дыяніса.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: x.com