BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аргенціна не змагла абыграць Венесуэлу


У паўднёваамерыканскай зоне кваліфікацыі чэмпіянату свету адбыліся чарговыя матчы. Зборная Аргенціны разам з Ліянэлям Месі, які адыграў усе 90 хвілін, была вымушана здавольвацца нічыйным вынікам у спрэчцы з камандай Венесуэлы.

Фота: hampionat.com

У сувязі з забалочаным станам поля гульня пачалася на паўгадзіны пазней запланаванага, мяч увесь час захрасаў у лужынах, гульня ў лідара турнірнай табліцы не клеілася і завяршылася з лікам 1:1. У сваю чаргу зборная Бразіліі ў гасцях святкавала валявую перамогу над камандай Чылі і ўзнялася на чацвёртае месца. Галы ў «пентакампеонаў» забівалі Ігар Жэзус і Луіс Энрыке.

Форвард “Гомеля” Ілля Грышчанка дыскваліфікаваны на дзве гульні

Расейскі нападаючы «Гомеля» Ілля Грышчанка дыскваліфікаваны на два матчы ў выніку чарговага паседжання Камітэта кантрольна-дысцыплінарнага і па этычных пытаннях АБФФ, якое адбылося сёння ў Доме футбола. Таксама футбольны клуб “Іслач” аштрафаваны на 400 рублёў.

Палмер прызнаны лепшым гульцом верасня ў АПЛ

Паўабаронца “Чэлсі” Коўл Палмер прызнаны найлепшым гульцом верасня АПЛ, паведамляе прэс-служба лігі. У верасні 22-гадовы хаўбек правёў 4 матчы ў чэмпіянаце Англіі, забіў 5 мячоў і зрабіў 1 галявую перадачу. У галасаванні Палмер апярэдзіў Харві Барнса з “Ньюкасла”, Луіса Дыяса з “Ліверпуля”, Габрыэла з “Арсенала”, Раяна Гравенберха з “Ліверпуля”, Рауля Хіменеса з “Фулхэма”, Дуайта МакНіла з “Эвертана” і Олі Уоткінса з «Астан Вілы».

Сабаленка стала паўфіналісткай турніру WTA-1000 ва Ухане

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал турніру WTA-1000 у кітайскім Ухане з прызавым фондам 3 мільёны 200 тысяч даляраў. У чвэрцьфінале другая ракетка планеты перайграла ў дзвюх партыях польку Магдалену Фрэш, у якой 27-я пазіцыя ў сусветным рэйтынгу, – 6:2, 6:2. Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 24 хвіліны. У матчы за выхад у фінал беларуска сустрэнецца з 4-ым нумарам рэйтынгу WTA амерыканкай Коры Гаўф.

Калячонак правёў другі матч у чэмпіянаце, “Юта” зноў перамагла

У матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ “Юта” ў Нью-Йорку абыграла ў авертайме “Айлендэрс” — 5:4. У пераможцаў беларускі абаронца Уладзіслаў Калячонак зноў гуляў у трэцяй пары з Іанам Коўлам. Наш суайчыннік зноў правёў на лёдзе менш за ўсіх сярод сваіх калег па амплуа часу — 14 хвілін 53 секунды, заблакаваў адзін кідок суперніка і завяршыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці -1.

Беларускае Радыё Рацыя