BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Арына Сабаленка стала чэмпіёнкай Australian Open

Арына Сабаленка другі раз запар выйграла Australian Open, паведамляе Міністэрства спорту і турызму Беларусі.

This image has an empty alt attribute; its file name is photo_2024-01-42-1024x576.jpg

У фінале адкрытага чэмпіянату Аўстраліі ў Мельбурне яна перамагла кітаянку Чжэн Цыньвэнь з лікам 6:3, 6:2.

Такім чынам, яна абараніла тытул і другі раз у кар’еры выйграла турнір серыі “Вялікага шлема”.

У 2012 і 2013 гадах турнір выйгравала Вікторыя Азаранка.

Аднак Сабаленка не верне сабе званне першай ракеткі, бо яна толькі абараніла леташнія 2000 ачкоў. Да Ігі Свёнтэк — 865 ачкоў.

У нядзелю ў фінале мужчынскага турніру згуляюць Янік Сінер (Італія) і Данііл Мядзведзеў (Расея). Букмекеры ставяць на італьянца.