У фінале Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе (US Open) беларуска (2-я ракетка свету) перамагла амерыканку Джэсіку Пегулу (6-я ракетка).
Першы сэт Сабаленка выйграла 7:5. У другім вяла 3:0, але потым амерыканка выйграла ўсе пяць геймаў запар (5:3), Арына сабралася і ўзяла і чужую, і сваю падачы (5:6), а потым зноў выйграла чужую падачу і сэт (5:7).
У мінулым годзе Арына таксама гуляла ў фінале, але прайграла Коры Гаўф.
У Сабаленкі з турніраў Вялікага шлема таксама два тытулы Australian Open.
Беларускае Радыё Рацыя