Нацыянальная каманда Аўстрыі заняла першае месца ў групе на буйным турніры ўпершыню з 1978 года, паведамляе OptaJose у сацыяльнай сетцы X.
Зборная Аўстрыі ў трэцім матчы групавога этапа чэмпіянату Еўропы абыграла Нідэрланды 3:2. Гэтая перамога дазволіла калектыву Ральфа Рангніка заняць выніковае першае месца ў квартэце D. У групе D таксама выступалі зборныя Францыі і Польшчы. У выніку Аўстрыя з шасцю ачкамі заняла ў групе першае месца. На другім размясцілася Францыя (пяць ачкоў), на трэцім – Нідэрланды (чатыры). Польшча, якая набрала адно ачко, вылецела з турніру яшчэ па выніках двух матчаў.
У 1/8 фіналу чэмпіянату каманда Рангніка згуляе з другім месцам групы F. На дадзены момант гэты радок займае зборная Турцыі.
«Нёман» адклікаў з арэнды Яблонскага
«Нёман» атазваў з арэнды да адкрыцця летняга трансфернага акна паўабаронцы Максіма Яблонскага, які ў пачатку сезона выступаў у «Смаргоні». Футбаліст ужо адправіўся ў Гародню і ў бліжэйшы час будзе заяўлены за клуб. За «Смаргонь» хаўбек правёў дзевяць матчаў, у якой аддаў адну галявую перадачу.
Нігерыец Лукуман пакінуў «Смаргонь»
Нігерыйскі паўабаронца Аліу Лукуман пакінуў «Смаргонь».
У гэтым сезоне хаўбек правёў за клуб з Гарадзенскай вобласці дзевяць матчаў, у якіх забіў адзін мяч і аддаў адну галявую перадачу.
Усяго за «Смаргонь» Лукуман згуляў у 30 матчах, набраў 1+2 ачкі і зарабіў шэсць жоўтых картак.
Брамнік зборнай Беларусі Лубскі працягнуў кантракт з «Гомелем»
Галкіпер Максім Лубскі працягне абараняць колеры «Гомеля» ў наступным сезоне
У мінулым сезоне Лубскі правёў 32 матчы за «Гомель» у рэгулярным чэмпіянаце, адбіўшы ў іх 91,6% кідкоў пры каэфіцыенце надзейнасці 2,41, у плэй-оф выходзіў на лёд у 10 гульнях, на працягу сезона аформіў 5 «сухароў». Усяго ў Экстралізе 23-гадовы брамнік прыняў удзел у 151 матчы. Таксама ў мінулым сезоне Лубскі дэбютаваў за зборную Беларусі.
Стала вядома, колькі будзе зарабляць Уладзіслаў Калячонак у «Юце»
Як паведамлялася раней, хакейны клуб «Юта», які з наступнага сезона з’явіцца ў НХЛ, падпісаў двухгадовы кантракт з беларускім абаронцам Уладзіславам Калячонкам. Сталі вядомыя дэталі працоўнай дамовы. Першы год кантракта беларуса зʼяўляецца двухбаковым. У НХЛ Калячонак заробіць 775 тысяч даляраў, у АХЛ – 125 тысяч. Другі год пагаднення будзе аднабаковым. Ён таксама заробіць 775 тысяч даляраў. Для параўнання, па кантракце з «Арызонай», прабацькай «Юты», Калячонак у мінулым сезоне зарабляў 905 тысяч даляраў у НХЛ і 70 тысяч – АХЛ. У мінулым рэгулярным сезоне АХЛ Калячонак набраў 11 (8+3) ачкоў у 36 гульнях за «Тусон». У плэй-оф у яго 2 гульні, 0 ачкоў. У сезоне НХЛ у яго актыве 4 (1+3) ачкі ў 5 матчах за «Арызону». Усяго ў НХЛ за тры сезоны ў «Арызоне» Калячонак правёў 39 матчаў і набраў 7 (2+5) ачкоў.
Беларускае Радыё Рацыя






