Арына Сабаленка засталася на трэцім месцы ў новым рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA). Пасля выхаду ў чвэрцьфінал турніру ў Берліне на рахунку Сабаленкі стала 7841 ачко. Вікторыя Азаранка, якая прабілася ў паўфінал спаборніцтваў у нямецкай сталіцы, узнялася на тры радкі і цяпер займае 16-ю пазіцыю. Аляксандра Сасновіч апусцілася на сем радкоў, у яе 124-е месца. Алена Фалей знаходзіцца на 186-й пазіцыі, Ірына Шымановіч займае 235-е месца. На першым месцы па-ранейшаму Іга Свёнтэк, амерыканка Коры Гауф на другой пазіцыі. У мужчын наперадзе італьянскі тэнісіст Янік Сінэр, найлепшы з прадстаўнікоў Беларусі Ягор Герасімаў займае 260-е месца.
Гол венгра Чобата ў браму Шатландыі стаў самым познім у гісторыі чэмпіянатаў Еўропы
Нападнік зборнай Венгрыі Кевін Чобат вызначыўся пераможным голам у матчы трэцяга тура групавога этапа Еўра-2024 супраць Шатландыі. 24-гадовы венгр адправіў мяч у сетку брамы суперніка на 99 хвіліне і 32 секундзе гульні. Гэты паказчык рэкордны. Чобат стаў аўтарам самага позняга гола ў гісторыі чэмпіянатаў Еўропы (без уліку экстра-таймаў). Нагадаем, сёння ўвечары згуляюць Італія і Харватыя, а таксама Албанія і Іспанія.
Уругвай упэўнена абыграў Панаму на старце Кубка Амерыкі
Ноччу на стадыёне “Хард Рок” у амерыканскім Маямі завяршыўся матч 1-га тура Кубка Амерыкі у групе C паміж зборнымі Уругвая і Панамы. Сустрэча скончылася перамогай уругвайцаў з лікам 3:1. На 16-й хвіліне Максіміліяна Хаўер Арауха Вільчэс адкрыў лік. На 86-й хвіліне Дарвін Нуньес падвоіў перавагу Уругвая. У кампенсаваны да другога тайма час Вінья забіў трэці мяч «нябесна-блакітных». У канцоўцы сустрэчы абаронца панамцаў Мікаэль Мурыльё адыграў адзін мяч. Таксама ў адной групе з Уругваем і Панамай згулялі нацыянальныя каманды Балівіі і ЗША. Галы Пулішыча на 3-й і Балагуна на 44-й хвіліне дапамаглі ЗША абыграць Балівію 2:0.
«Барселона» паведаміла «Аль-Хілалю», што гатова пачаць перамовы па Рафіньі найменш з 90 млн еўра
«Аль-Хілаль» вельмі сур’ёзна мае намер падпісаць вінгера «Барселоны» Рафіню Дыяс, паведаміў Mundo Deportivo. Галоўны трэнер саудаўскай каманды Жоржэ Жэзуш ужо меў зносіны з кіраўніцтвам каталонскага клуба і з асяроддзем футбаліста. Спецыяліст гатовы на ўсё, каб пераканаць яго перайсці ў «Аль-Хілаль». Мінулым летам «Барселона» ужо адхіляла прапанову «Аль-Хілаля» на 80 мільёнаў еўра. Цяпер сіне-гранатавыя паведамілі, што будуць разглядаць прапановы ад 90 мільёнаў, але маюць на мэце выручыць найменьш 100 млн з гэтага пераходу. Сам Рафінья не жадае працягваць карʼеру ў Саудаўскай Аравіі. Рафінья перайшоў у «Барселону» летам 2022 года з «Лідса» за 58 мільёнаў еўра. Кантракт гульца з «блаугранас» разлічаны да чэрвеня 2027 года. У мінулым сезоне Рафінья згуляў 37 матчаў, забіў 10 галоў і аддаў 11 выніковых перадач.
Форвард менскага «Дынама» Мерклі можа перайсці ў «Куньлунь»
27-гадовы канадскі нападнік Нік Мёрклі можа працягнуць кар’еру ў кітайскім «Куньлуні». Пра гэта паведаміў «БХ». У мінулым сезоне ён правёў 71 гульню ў КХЛ, набраў 36 (19+17) балаў. Хакеіст з’яўляецца абмежавана свабодным агентам. Правы на яго ў КХЛ належаць менскаму «Дынама».
Беларускае Радыё Рацыя






