BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Краіны Балтыі не будуць трансляваць адкрыццё Паралімпіяды

Пасля таго як Міжнародны паралімпійскі камітэт дазволіў расейскім і беларускім спартсменам удзельнічаць у сёлетніх зімовых Паралімпійскіх гульнях пад сцягамі сваіх краін, Літоўскае нацыянальнае радыё і тэлебачанне абвясціла, што не будзе трансляваць цырымонію адкрыцця Гульняў. Пра гэта піша Delfi.

Фота: lrt.lt/img
Фота: lrt.lt/img

«Мы не можам пагадзіцца з рашэннем Міжнароднага паралімпійскага камітэта дазволіць расейскім і беларускім спартсменам выступаць пад сваімі сцягамі і далучаемся да ініцыятывы балтыйскіх вяшчальнікаў не трансляваць цырымонію адкрыцця», — сказаў намеснік генеральнага дырэктара грамадскага вяшчальніка Гіціс Аганаўскас.

Цырымонію таксама не будуць трансляваць грамадскія вяшчальнікі Латвіі, Эстоніі і Фінляндыі.

Літоўская дэлегацыя таксама не будзе ўдзельнічаць у цырымоніі адкрыцця. Паралімпійскі камітэт Літвы выступіў з заявай, у якой адзначаецца, што агрэсарам не месца на Гульнях.

Зімовыя Паралімпійскія гул ьні пройдуць з 6 да 15 сакавіка ў тых жа лакацыях поўначы Італіі, дзе праходзіла Алімпіяда.

Беларускае Радыё Рацыя