У венгерскім Сегедзе стартаваў еўрапейскі кваліфікацыйны турнір па веславанні на байдарках і каноэ на летнія Алімпійскія гульні 2024 года. Удзел у спаборніцтвах бяруць весляры з 37 краін Еўропы, у тым ліку дзесяць прадстаўнікоў беларускай каманды. У першы дзень турніру адбыліся чатыры фіналы, алімпійскія ліцэнзіі атрымалі толькі пераможцы вырашальных заездаў. На дыстанцыі 500 м сярод жаночых каноэ-двоек пуцёўку ў Парыж заваявалі нашы Ангеліна Барданоўская і Вольга Клімава – беларускі перасеклі фінішную рысу першымі з вынікам 1 хвіліна 54,22 сек, на секунду апярэдзіўшы дуэт з Францыі.
Сасновіч прабілася ў другі раунд турніру WTA-1000 у Рыме
Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (113-ы нумар сусветнага рэйтынгу) выйшла ў 1/32 фіналу турніру катэгорыі WTA-1000 у Рыме з прызавым фондам 4 мільёны 800 тысяч еўра. У паядынку 1/64 фіналу беларуска абыграла ў дзвюх партыях славацкую тэнісістку Ганну Караліну Шмідлаву – 6:2, 7:6 (8:6). Сустрэча працягвалася роўна дзве гадзіны. Наступнай суперніцай Сасновіч будзе расейка 18-й нумар сусветнага рэйтынгу Кацярына Аляксандрава.
Біёнчык другі раз запар прызнаны найлепшым трэнерам месяца ў ЧБ
Галоўны трэнер «Славii» Іван Біёнчык прызнаны найлепшым трэнерам красавіка ў вышэйшай лізе па версіі АБФФ. Падчас мінулага месяца «Славія» пад кіраўніцтвам 38-гадовага спецыяліста святкавала перамогі над «Іслаччу» 2:1, «Шахцёрам» 3:1 і «Арсеналам» (3:0), а таксама згуляла ўнічыю з берасцейскім « Дынама» 1:1. Раней Біёнчык прызнаваўся найлепшым трэнерам лігі ў сакавіку. З 16 баламі каманда лідыруе ў ЧБ.
Розыгрыш пенальці берасцейскага «Дынама» Аляхновічам і Гардзейчуком – першы ў гісторыі вышэйшай лігі
У матчы 7-га тура чэмпіянату Беларусі, у якім дзяржынскі «Арсенал» сустракаўся з берасцейскім «Дынама» (0:2), зафіксаваны першы ў гісторыі вышэйшай лігі розыгрыш пенальці. Такім чынам адзінаццаціметровы рэалізавалі паўабаронцы «Дынама» Эдгар Аляхновіч і Міхаіл Гардзяйчук. Пры гэтым гэты ж дуэт аналагічна выканаў пенальці ў рамках Кубка Беларусі ў 2015 годзе, калі БАТЭ разграміў Спартак» (6:0). Аляхновіч і Гардзяйчук прадстаўлялі барысаўчан.
Хумельс стаў самым старэйшым нямецкім гульцом, які забіваў на стадыі плэй-оф ЛЧ
Цэнтральны абаронца «Барусіі» Дортмунд Мац Хумельс забіў пераможны мяч у другім матчы 1/2 фіналу Лігі чэмпіёнаў з «ПСЖ» 1:0. На 50-й хвіліне гульні ён замкнуў навес Юліяна Брандта пасля кутавога. Дзякуючы гэтаму голу Хумельс стаў найстарэйшым нямецкім гульцом, які калі-небудзь забіваў на стадыі плэй-оф Лігі чэмпіёнаў – 35 гадоў і 143 дні. Дортмундцы выйшлі ў фінал, дзе сустрэнуцца з пераможцам пары «Баварыя» – «Рэал». Матч адбудзецца 1 чэрвеня на «Уэмблі».
16-гадовы беларускі абаронца Левашэвіч падпісаў кантракт са СКА
16-гадовы беларускі абаронца, ураджэнец Бярозы Даніла Левашэвіч падпісаў двухбаковы кантракт са СКА (Расея, КХЛ). Тэрмін пагаднення разлічаны да канца сезона-2026/27, паведамляе «БХ». У мінулым сезоне ён гуляў у чэмпіянаце МХЛ за СКА-«Юніёр» (Расея). Левашэвіч правёў 35 матчаў за клуб.
Дзесяць беларускіх каратыстаў выступяць на чэмпіянаце Еўропы ў Харватыі
У харвацкім Задары стартуе чэмпіянат Еўропы па каратэ з удзелам беларускіх спартоўцаў. Удзел у кантынентальным першынстве прымуць каля 600 каратыстаў з 51 краіны. Нашу каманду на турніры прадставяць шасцёра мужчын і чатыры жанчыны.
Беларускае Радыё Рацыя