BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

„Барселона“ дзякуючы пенальці Левандоўскага абыйшла „Рэал“ у турнірнай табліцы

Каталонцы ў сваім хатнім матчы перамаглі “Райо Вальекана” з мінімальным лікам 1:0 дзякуючы дакладнаму ўдару Роберта Левандоўскага з пенальці на 28-й хвіліне. Гэтая перамога дазволіла “Барсе” набраць 51 ачко і выйсці на першае месца ў Ла Лізе, апярэдзіўшы “Рэал” па дадатковых паказчыках. “Атлетыка” знаходзіцца на трэцім месцы з 50 ачкамі.

„Дынама Мінск“ пачало выязную серыю з перамогі над „Віцязем“ у КХЛ

Хакеісты менскага “Дынама” паспяхова стартавалі ў чарговай выязной серыі КХЛ, абыграўшы падмаскоўны “Віцязь” з лікам 4:2. Сустрэча ў Балашысе стала рэваншам за няўдачу ў Менску чатыры дні таму, калі “зубры” прайгралі 0:3. Гэтым разам дынамаўцы прадэманстравалі больш упэўненую гульню і дамінавалі ў другой палове сустрэчы. Два галы аформіў Сэм Энас, яшчэ па адным забілі Крыс Тырні і Раман Гарбуноў. “Дынама” працягвае барацьбу за месца ў плэй-оф і цяпер займае сёмае месца ў Заходняй канферэнцыі. Наступная сустрэча адбудзецца 19 лютага супраць маскоўскага ЦСКА.

“Нёман” перамог у авертайме, “Віцебск” абыграў чэмпіёнаў

У рэгулярным чэмпіянаце беларускай хакейнай экстралігі адбыліся тры сустрэчы. Асноўная інтрыга разгортвалася ў Віцебску, дзе мясцовая каманда прымала дзейнага чэмпіёна – “Металург”. Жлобінцы так і не змаглі закінуць гаспадарам, прапусціўшы тры шайбы – 0:3. Гэта параза апусціла “Металург” на чацвёртае месца, а “Віцебск” захаваў шанцы на перамогу ў “рэгулярцы”. Яшчэ адзін матч прынёс сапраўдную драму: у Салігорску “Шахцёр” тройчы выходзіў наперад, але “Нёман” кожны раз адыгрываўся. Асабліва адзначыліся браты Ярута – Марк аформіў дубль, а Кірыл дадаў яшчэ адзін гол. У авертайме пераможны кідок выканаў Мікіта Цітоў, прынёсшы гарадзенцам важныя два ачкі – 4:3. “Нёман” утрымаўся на другой пазіцыі і працягвае барацьбу за першае месца з “Юнацтвам”. У яшчэ адным паядынку “Дынама-Маладзечна” ўпэўнена перамагло “Ліду” – 2:0, што дазволіла клубу падняцца на трэцяе месца ў турнірнай табліцы.

“Вітэн” узначаліў турнірную табліцу чэмпіянату Беларусі па міні-футболе

Міні-футбольны клуб “Вітэн” з Оршы выйшаў у лідары нацыянальнага першынства пасля пераканаўчай перамогі над “ЦКК” са Светлагорска – 8:1. Хет-трык у гэтым матчы аформіў Уладзімір Разуванаў. “Вітэн” абышоў “Сталіцу”, якая раней не здолела перамагчы БЧ 2:2. Пасля 14 тураў турнірную табліцу ачольвае “Вітэн” (34 ачкі), за ім размясціліся “Мінск” і “Ахова-Дынама” (па 32), ВРЗ (31) і “Сталіца” (28). У гонцы бамбардзіраў лідыруе Дзмітрый Шыманоўскі з ВРЗ, які забіў 18 мячоў.

Азаранка перамагла Калініну і выйшла ў 1/16 фіналу WTA-1000 у Дубаі

Вікторыя Азаранка паспяхова стартавала на прэстыжным турніры WTA-1000 у Дубаі, перамогшы ў цяжкім трохсэтавым матчы Ангеліну Калініну з Украіны – 2:6, 7:6 (7:4), 6:4. Змаганне на корце працягвалася амаль тры гадзіны, і беларуска змагла пераламіць ход сустрэчы пасля няўдалага старту. У наступным раўндзе яе чакае яшчэ больш сур’ёзнае выпрабаванне – матч супраць другой ракеткі свету полькі Ігі Свёнтэк.

Беларускае Радыё Рацыя