BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

„Барселона“ разграміла „Севілью“

У чэмпіянаце Іспаніі прайшлі матчы 23-га тура. “Барселона” на выездзе перамагла “Севілью” 4:1, нават гуляючы ў меншасці з 60-й хвіліны. Адзін з мячоў забіў польскі нападнік “Барсы” Роберт Левандоўскі. У 24-м туры Серыі А лідар турніру “Наполі” страціў ачкі ў матчы з “Удзінэзэ” 1:1.

СКА разабраўся з «Пермскімі мядзведзямі» і выйшаў у плэй-оф SEHA-лігі

Беларускія гандбалісты з менскага СКА ўпэўнена перамаглі расейскіх «Пермскіх мядзведзяў» у SEHA-лізе, аформіўшы выхад у плэй-оф. Сустрэча, якая прайшла ў беларускай сталіцы, завяршылася з лікам 35:26. Гэты поспех дазволіў СКА заняць другое месца ў групе «В» і атрымаць у супернікі па чвэрцьфінале берасцейскі «Мяшкоў».

Азаранка выбыла з турніру WTA-1000 у Досе

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка не здолела пераадолець першую стадыю спаборніцтваў у Катары, прайграўшы амерыканцы Амандзе Анісімавай – 3:6, 5:7. Арына Сабаленка стартуе з другога раўнда і сустрэнецца з расейкай Кацярынай Аляксандравай. Год таму полька Іга Швёнтэк стала пераможцай гэтага турніру трэці раз запар.

ВРЗ узначаліў чэмпіянат Беларусі па міні-футболе

Пасля трохтыднёвага перапынку ў Беларусі аднавіўся нацыянальны чэмпіянат па міні-футболе. Гомельскі ВРЗ стаў лідарам нацыянальнага першынства пасля разгромнай перамогі над светлагорскім ЦКК – 9:0. Тры мячы забіў Дзмітрый Шыманоўскі, які з 16 мячамі ўзначаліў спіс бамбардзіраў. У сталічным дэрбі «Ахова-Дынама» перамагла «Дынама-БНТУ» – 4:3. Па два галы ў пераможцаў забілі Вадзім Міхалевіч і Данііл Бабіч. Лідарамі турніру застаюцца ВРЗ (30 ачкоў), «Мінск» (29), «Ахова-Дынама» (29), «Вітэн» (28) і «Сталіца» (27).

Яўген Яблонскі адзначыўся галявой перадачай у матчы з «Алімпіякасам»

Беларускі паўабаронца Яўген Яблонскі дапамог «Астэрасу» заваяваць важнае ачко ў матчы супраць «Алімпіякаса» ў 22-м туры чэмпіянату Грэцыі. Сустрэча ў Пірэі завяршылася з лікам 1:1. Ужо на 6-й хвіліне Яблонскі асіставаў Калстасу, які адкрыў лік у матчы. Пасля 22 тураў «Астэрас» займае 5-е месца ў грэцкім першынстве, набраўшы 35 ачкоў.

“Ліверпуль” сенсацыйна выляцеў з Кубка Англіі

Сенсацыя ў 1/16 Кубка Англіі: “Ліверпуль”, лідар АПЛ, прайграў апошняй камандзе Чэмпіёншыпу — “Плімут Аргайл” 0:1. Раян Хардзі забіў адзіны гол з пенальці на 53-й хвіліне.

Срэбра для Хаслаханава на Zagreb Open

Беларускі барэц Абубакар Хаслаханаў заваяваў срэбра на рэйтынгавым турніры Zagreb Open. У фінале катэгорыі 97 кг ён саступіў расейцу Артуру Саргсяну. Год таму Хаслаханаў выйграў гэты турнір.

«Філадэльфія Іглз» выйграла Супербоўл

У Новым Арлеане адбыўся 59 Супербоўл — галоўны матч сезона НФЛ. Фаварытам лічыліся дзеючыя чэмпіёны “Канзас-Сіці Чыфс”, але “Філадэльфія Іглз” нанесла ім разгромную паразу 40:22. Джэйлен Херц стаў MVP матчу, набраўшы 300 ярдаў, зрабіўшы 2 тачдаўны пасам і яшчэ адзін на вынасе. Гэта другая перамога “Іглз” у Супербоўле. Першы тытул яны заваявалі ў 2018 годзе, абыграўшы “Нью-Інглэнд Пэтрыёц”.

Беларускае Радыё Рацыя