BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Барселона” зноў саступіла ПСЖ

Ліга чэмпіёнаў

Учора былі згуляныя астатнія матчы 2 тура групавога этапа футбольнай Лігі чэмпіёнаў.
Азербайджанскі «Карабах» працягвае сваё пераможнае шэсце па турніры. Гэтым разам «скакуны» перамаглі дацкі «Капенгаген» з лікам 2:0.
Бельгійскі «Роял Юніян» на сваім полі буйна прайграў ангельскаму «Ньюкаслу» з лікам 0:4.

Нямецкая «Барусія» ў Дортмундзе перайграла з буйным лікам 4:1 гішпанскі «Атлетык» з Більбаа.

Таксама нямецкі «Баер» у Ліверкузене згуляў унічыю 1:1 з нідэрландскім «ПСВ».
Таксама ўнічыю, але 2:2 згуляў іншы гішпанскі клуб «Вільярэал» з італьянскім «Ювtнтусам». Прычым «жоўтыя субмарыны» ўратавалі ачко і параўнялі лік толькі на 90-й хвіліне матча.

З такім самым лікам 2:2 згулялі міжсобку «Манака» ды ангельскі «Манчэсцер Сіці». І тут таксама «манегаскі» выратавалі ачко і параўнялі лік на той самай 90-й хвіліне гульні.

Іншы ангельскі клуб – лонданскі «Арсенал» з лікам 2:0 перамог грэцкі «Алімпіякас».

«Барселона» на сваім полі бязвольна саступіла дзеючаму чэмпіёну Лігі – французскаму «ПСЖ» з лікам 1:2. Прычым прапусцілі каталонцы ад «гараджанаў» другі гол усё на той жа 90-й хвіліне гульні.

І, нарэшце, італьянскі «Напалі» перайграў партугальскі «Спортынг» з лікам 2:1. Што праўда, забілі неапалітанцы пераможны гол не на 90-й, а крыху раней, на 79-й хвіліне матча.

Такім чынам у 9 матчах учора было агадана 29 брамак.
Пасля двух тураў без стратаў ачкоў у табліцы ідуць – «Баварыя», «Рэал», «ПСЖ», «Інтэр», «Арсенал» і «Карабах».

Учора былі згуляныя першыя матчы 10 тура рэгулярнага чэмпіяната беларускай хакейнай Экстралігі.
«Магілёў» прайграў жлобінскаму «Металургу» з лікам 1:5.
Наваполацкі «Хімік» – «Віцебску» з лікам 0:3.
А вось «Брэст» перайграў «Гомель» з розніцай на адну шайбу – 1:0.

У перадсезонным матчы Нацыянальнай Хакейнай Лігі «Вашынгтон» сустракаўся з «Каламбусам» і перамог з лікам 4:3.
У складзе сталічнай дружыны беларускі форвард Ілля Протас гуляў у цэнтры чацвёртага звяна. 19-гадовы хакеіст вызначыўся шайбай. Усяго Протас правёў на лёдзе 14:11 (з іх 2:02 у меншасці), нанёс 1 кідок, выйграў 4 з 8 укідванняў, заблакаваў 2 кідкі суперніка.
Аляксей Протас у заяўку на гульню не патрапіў.

Зборная Беларусі па пляжным футболе захавала чацвёртае месца ў абноўленым рэйтынгу зборных.
Узначальвае рэйтынг зборная Бразіліі – чэмпіён свету-2025. За ёй ідуць Італія і Партугалія.
Нагадаем, зборная Беларусі пад кіраўніцтвам Нікаласа Альварада заняла трэцяе месца па выніках Суперфіналу Еўралігі, які адбыўся ў верасні.
Тады ў матчы за бронзу зборная Украіны адмовілася гуляць з нашай камандай.

Учора адбыўся матч за Суперкубак Беларусі па валейболе сярод жанчын, у якім «Мінчанка» сустрэлася з магілёўскім «Камунальнікам».
Сталічная каманда ўпэўнена перамагла ў трох партыях – 25:15, 25:8, 25:20.
Для «Мінчанкі» гэта ўжо трэцяя перамога ў гісторыі турніру, які праводзіцца з 2023 года.
У новым сезоне каманда будзе выступаць у чэмпіянаце Расеі. Свой першы матч «Мінчанка» правядзе дома 5 кастрычніка супраць «Лакаматыва».

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя