Баскетбалісткі “Гарызонта” перамаглі “МІНСК” у цэнтральным паядынку чарговага тура жаночага чэмпіянату Беларусі. Сустрэча двух галоўных фаварытаў прайшла з перавагай каманды Наталлі Трафімавай, якая абыграла дзейных чэмпіёнак з перавагай у 20 ачкоў – 85:65. Таксама адбыліся два паядынкі мужчынскага першынства. У першым з іх дзеючыя чэмпіёны – баскетбалісты “МІНСКА” – з лікам 98:59 разграмілі аўтсайдэра турніру сталічны “Імпульс-БДУІР”, для якога гэта 11-я параза ў 11 праведзеных сустрэчах. “Рубон” перайграў “Гродна-93” – 78:70.
Фалей выйшла ў фінал тэніснага турніру ў Ёкагаме
Беларуская тэнісістка Алена Фалей выйшла ў фінал турніру ITF-W50 у японскай Іакагаме з прызавым фондам 40 тысяч даляраў. У паўфінале беларуска выйграла першы сэт у прадстаўніцы Кітайскага Тайбэя Лян Эн-Шуа 6:2, а ў другой партыі пры ліку 2:1 на карысць беларускі суперніца не змагла працягнуць гульню. Такім чынам, заўтра ў вырашальным паядынку Алена Фалей сустрэнецца з амерыканкай Хінай Іноўэ, якая ў другім паўфінальным матчы абгуляла японку Харуку Каджы – 7:6 (7:5), 6:1.
“Арсенал” і “Нафтан” выйгралі ў матчах чэмпіянату Беларусі па футболе
Футбольныя клубы вышэйшай лігі праводзяць паядынкі заключнага тура. Наваполацкі “Нафтан” адолеў на выездзе футбалістаў “Слуцка” з лікам 1:0, дзякуючы дакладнаму ўдару Антона Сучкова на 24-й хвіліне сустрэчы. З такім жа лікам дзяржынскі “Арсенал” выйграў у “Гомеля”, адзіны мяч на 36-й хвіліне матча забіў Новак Мялкоўскі. Раней у стартавым паядынку 30-га тура барысаўскі БАТЭ разграміў футбалістаў “Смаргоні” – 7:4.
Беларускія футбалісткі перамаглі каманду Узбекістана ў першым спарынгу
Футбалісткі жаночай зборнай Беларусі святкавалі перамогу над камандай Узбекістана з лікам 1:0 у першым кантрольным матчы ў Ташкенце. Адзіны мяч у сустрэчы забіла Ганна Казюпа, якая вызначылася ў самым пачатку другой паловы гульні. Гэта быў пяты паядынак жаночых зборных Беларусі і Узбекістана і трэцяя вікторыя беларускай дружыны. Адзін матч завяршыўся ўнічыю, яшчэ ў адной гульні перамаглі суперніцы. Другі спарынг беларускіх і ўзбекскіх футбалістак пройдзе ў Ташкенце 3 снежня.
“Барселона” сенсацыйна саступіла “Лас-Пальмасу” ў матчы 15-га тура чэмпіянату Іспаніі
Завяршыўся матч 15-га тура чэмпіянату Іспаніі, у якім сустракаліся каталонская “Барселона” і “Лас-Пальмас”. У першым тайме каманды не змаглі абмяняцца галамі і пайшлі на перапынак з нулямі на табло. На 49-й хвіліне нападнік «Лас-Пальмаса» Сандра Рамірэс адкрыў лік у матчы. На 61-й хвіліне «Барселона» зраўняла дзякуючы голу Рафіні. На 67-й хвіліне госці зноў выйшлі наперад: гол забіў Фабіу Сілва.”Лас-Пальмас” перамог з лікам 2:1. “Барселона” набрала 34 ачкі ў 15 матчах і размяшчаецца на першым радку ў турнірнай табліцы Ла Лігі. “Лас-Пальмас” займае 14-е месца, набраўшы 15 ачкоў.
Беларускае Радыё Рацыя